Ліцвіны (літвін) — назва жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, пераважна беларусаў (заходніх і ўсходніх) ды ўсходніх літоўцаў у XIV—XVIII стагоддзях.

Прозвішча Алеф Літвін (1862—1943) — яўрэйскі этнограф, ураджэнец Беларусі. Аляксей Дзмітрыевіч Літвін (нар. 1998) — беларускі плывец. Аляксей Міхайлавіч Літвін (нар. 1951) — доктар гістарычных навук, прафесар. Генрык Літвін (нар. 1959) — польскі гісторык і дыпламат, пасол Польшчы ў Беларусі з 2007 па 2010, пасол Польшчы ва Украіне з 2011 па 2016. Міхалон Літвін — аўтар трактату «Аб норавах татар, літвінаў і маскавіцян» (De moribus tartarorum, lituanorum et moscorum), які быў напісаны перад 1550, а выйшаў у свет у 1615. Мордка Літвін (1906—1993) — яўрэйскі паэт і перакладчык. Сяргей Іванавіч Літвін (нар. 1960) — беларускі палітык. Уладзімір Міхайлавіч Літвін (нар. 1956) — украінскі палітык, лідар Народнай партыі.

Гл. таксама Жанна Мікалаеўна Літвіна (нар. 1954) — журналіст, прадзюсар праграм тэлебачання і радыё, першая старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў. Хава Літвін (Авахэр) — яўрэйская актрыса, з Чачэрска.

Катэгорыя:Беларускія прозвішчы