Універсітэт у Польшчы () — вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая дзейнічае на аснове закона Рэспублікі Польшча ад 20 ліпеня 2018 года аб вышэйшай адукацыі і навуцы. Гэты закон ппрымяняецца як да дзяржаўных, так і да прыватных вышэйшых навучальных устаноў, а таксама да Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Яна Паўла ІІ і Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве, і не прымяняецца да семінарый і іншых рэлігійных навучальных устаноў. Пры гэтым Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II у Кракаве мае спецыяльны статус, вызначаны Канкардатам са Святым Прастолам.

Некаторыя польскія вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія адпавядаюць нарматыўным патрабаванням, прадугледжаным для ўніверсітэтаў, адззначаюць гэта ў сваіх статутах, але традыцыйна не выкарыстоўваюць слова "універсітэт" у сваёй афіцыйнай назве на польскай мове. Хаця на іншых мовах (напрыклад, англійскай) слова "універсітэт" у назве можа і прысутнічаць для ўдакладнення статуса вышэйшай навучальнай установы.

Акрамя ўласна ўніверсітэтаў у Польшчы таксама функцыянуюць шматлікія дзяржаўныя і прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія, аднак, не маюць гэтага статусу і, адпаведна, поўных акадэмічных правоў універсітэта: акадэміі, галоўныя і вышэйшыя школы і інш. Іх не варта блытаць з уласна ўніверсітэтамі ў разуменні польскага заканадаўства, нават нягледзячы на іх высокі аўтарытэт, навуковыя дасягненні, значную колькасць студэнтаў і супрацоўнікаў, салідны ўзрост і інш.

Гісторыя thumb|Заснаванне ўніверсітэта ў Кракаве, карціна Яна Матэйкі Хоць пачатак універсітэцкай адукацыі ў Польшчы прыпадае на XIV стагоддзе, ужо з XIII стагоддзяў усё больш палякаў прымалі замежныя вучэльні. У перыяд панавання Уладзіслава І Лакетка на дзяржаўнай службе знаходзіліся 41 чалавек з вышэйшай адукацыяй. На службе ў караля Казіміра III Вялікага было 56 чалавек з універсітэцкай адукацыяй, а Людовік Венгерскі меў такіх 12 чалавек. Усяго ў XIV стагоддзі польскай дзяржаве служылі 84 паіменна вядомыя чалавека, якія мелі вышэйшую адукацыю.

Намаганні па стварэнні ў Польшчы ўніверсітэта распачаў кароль Казімір III Вялікі, які звярнуўся з гэтай нагоды да папы Урбана V. У красавіку 1363 года пантыфік станоўча адказаў на каралеўскую просьбу. 12 мая 1364 года каралеўская канцылярыя выдала ўстаноўчы дакумент для універсітэта. У той жа дзень адпаведны дакумент таксама выдалі гарадскія ўлады Кракава. 1 верасня 1364 года Урбан V заснаваў Кракаўскі універсітэт і надаў яму тыя ж прывілеі і паўнамоцтвы, якімі валодалі іншыя еўрапейскія універсітэцкія супольнасці. Хоць дакладна невядома, калі ўніверсітэт пачаў функцыянаваць, мяркуецца, што гэта адбылося яшчэ пры жыцці заснавальніка, гэта значыць да 1370 года. Першыя заняткі, верагодна, праводзіліся ў дамах прафесараў, якія жылі на Вавельскім узгорку. Пасля смерці Казіміра III Вялікага універсітэт перастаў працаваць. Функцыянаванне аднавілася ў 1390 годзе дзякуючы намаганням караля Уладзіслава II Ягайла. З-за ролі, якую кароль і каралева Ядвіга адыгралі ў аднаўленні універсітэта, у XIX стагоддзі універсітэту была дадзена назва Ягелонскага.

У 1661 годзе кароль Ян II Казімір заснаваў у Львове езуіцкую акадэмію на базе калегіума. У 1758 годзе кароль Аўгуст ІІІ ператварыў вучэльню на Львоўскую акадэмію. У 1784 годзе аўстрыйскі імператар Іосіф II Габсбург заснаваў у Львове свецкі універсітэт (Юзэфінскі універсітэт), які ў пачатку XIX стагоддзя быў ператвораны ў ліцэй. У 1817 годзе імператар Франц ІІ зноў заснаваў у Львове ўніверсітэт (Францысканскі універсітэт), у якім выкладалі на нямецкай мове. Пасля 1871 года, калі імператар Франц Іосіф І адмяніў моўныя абмежаванні, усё больш лекцый праводзілася на польскай мове. У XIX стагоддзі ў валаданнях Расійскай імперыі існаваў Каралеўскі Варшаўскі ўніверсітэт (з 1816 года да Лістападаўскага паўстання). У 1870-1915 гадах функцыянаваў Імператарскі Варшаўскі універсітэт з выкладаннем на рускай мове. Палякі складалі ад 60 % да 70 % яго слухачоў. Пасля арганізаванага ў 1905 годзе байкоту рускіх ВНУ большасць з іх з'ехала ў іншыя ўніверсітэты.

У міжваенны перыяд у Польшчы функцыянавала пяць дзяржаўных універсітэтаў: Ягелонскі універсітэт, Універсітэт Стэфана Баторыя ў Вільні, Універсітэт Яна Казіміра ў Львове, Варшаўскі ўніверсітэт (створаны ў 1915 годзе, з 1930-х гадоў - Універсітэт імя Юзэфа Пілсудскага) і Пазнанскі ўніверсітэт (заснаваны ў 1919 годзе). З 1918 года дзейнічала таксама недзржаўная каталіцкая вучэльня - Люблінскі ўніверсітэт, які у 1928 годзе стаў называцца каталіцкім. Дзейнасць вышэйшых навучальных устаноў рэгулявалася законам ад 13 ліпеня 1920 года аб акадэмічных школах, які гарантавалі ім вялікую аўтаномію. У міжваенны перыяд найбольш папулярнымі напрамкамі навучання былі філасофія, правазнаўства і палітычныя навукі. Падчас Другой сусветнай вайны дзейнасць польскіх універсітэтаў была прыпыненая. У Варшаве ў 1940 годзе быў створаны тайны Універсітэт заходніх зямель, штат якога складалі навукоўцы закрытага Познаньскага ўніверсітэта. З восені 1943 года ён меў філіялы ў Чэнстахове і Кельцах. Пасля заканчэння вайны ў 1945/1946 навучальным годзе найбуйнейшым польскім універсітэтам па колькасці студэнтаў стаў Ягелонскі універсітэт, які навучаў 8288 чалавек. Самым маленькім універсітэтам у гэтым сэнсе быў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, у якім навучалася 1159 студэнтаў. У пасляваенны час у Польскай Народнай Рэспубліцы было створана яшчэ 7 новых універсітэтаў.

Сучаснасць У Польшчы сёння дзейнічаюць больш 40 універсітэтаў, сярод якіх: 18 так званых класічных універсітэтаў, падначаленых міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі; 2 універсітэты, якія класіфікуюцца як мастацкія ўніверсітэты, падначаленыя міністэрству культуры і нацыянальнай спадчыны; 4 універсітэты, якія класіфікуюцца як эканамічныя ўніверсітэты, падначаленыя міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі; 9 медыцынскіх універсітэтаў, падначаленых міністэрству аховы здароўя; 3 універсітэты, якія класіфікуюцца як педагагічныя ўніверсітэты, падначаленыя міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі; 5 універсітэтаў, якія класіфікуюцца як сельскагаспадарчыя ўніверсітэты, падначаленыя міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі і інш.

Функцыянуе таксама два недзяржаўныя універсітэты: Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II і SWPS Сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт у Варшаве. Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II у Кракаве мае спецыяльны статус.

Класічныя дзяржаўныя ўніверсітэты

№ Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд 1 Ягелонскі ўніверсітэт Кракаў 200px 2 Варшаўскі ўніверсітэт Варшава 200px 3 Універсітэт імя Адама Міцкевіча Познань 200px 4 Універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры Люблін 200px 5 Лодзінскі ўніверсітэт Лодзь 200px 6 Універсітэт Мікалая Каперніка Торунь 200px 7 Уроцлаўскі ўніверсітэт Уроцлаў 200px 8 Сілезскі ўніверсітэт Катавіцы 200px 9 Гданьскі ўніверсітэт Гданьск 200px 10 Шчэцінскі ўніверсітэт Шчэцін 200px 11 Апольскі ўніверсітэт Аполе 200px 12 Беластоцкі ўніверсітэт Беласток 200px 13 Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт Ольштын 200px 14 Універсітэт кардынала Стэфана Вышынскага Варшава 200px 15 Жэшоўскі ўніверсітэт Жэшаў 200px 16 Зялёнагурскі ўніверсітэт Зялёна Гура 200px 17 Універсітэт Казіміра Вялікага Быдгашч 200px 18 Універсітэт Яна Каханоўскага Кельцы 200px 19 Паморскі ўніверсітэт Слупск 200px

Класічныя недзяржаўныя ўніверсітэты

№ Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд 1 Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II Люблін 200px 2 SWPS Сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт Варшава 200px

Мастацкія ўніверсітэты

№ Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд 1 Музычны ўніверсітэт імя Фрыдэрыка Шапена Варшава 200px 2 Познаньскі ўніверсітэт мастацтваў Познань 200px

Педагагічныя ўніверсітэты

№ Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд 1 Педагагічны ўніверсітэт імя Адукацыйнай камісіі Кракаў 200px 2 Прыродазнаўча-гуманітарны ўніверсітэт Седльцы 200px 3 Гуманітарна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна Длугаша Чэнстахова 200px

Медыцынскія ўніверсітэты

№ Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд 1 Лодзінскі медыцынскі ўніверсітэт Лодзь 200px 2 Медыцынскі ўніверсітэт імя Караля Марцінкоўскага Познань 200px 3 Сілезскі медыцынскі ўніверсітэт Катавіцы 200px 4 Варшаўскі медыцынскі ўніверсітэт Варшава 200px 5 Люблінскі медыцынскі ўніверсітэт Люблін 200px 6 Беластоцкі медыцынскі ўніверсітэт Беласток 200px 7 Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт Гданьск 200px 8 Паморскі медыцынскі ўніверсітэт Шчэцін 200px 9 Медыцынскі ўніверсітэт імя Сілезскіх Пястаў Уроцлаў 200px

Эканамічныя ўніверсітэты

№ Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд 1 Кракаўскі эканамічны ўніверсітэт Кракаў 200px 2 Уроцлаўскі эканамічны ўніверсітэт Уроцлаў 200px 3 Познаньскі эканамічны ўніверсітэт Познань 200px 4 Катавіцкі эканамічны ўніверсітэт Катавіцы 200px

Сельскагаспадарчыя ўніверсітэты

№ Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд 1 Уроцлаўскі прыродазнаўчы ўніверсітэт Уроцлаў 2 Тэхналагічна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх Быдгашч 200px 3 Познаньскі прыродазнаўчы ўніверсітэт Познань 200px 4 Сельскагаспадарчы ўніверсітэт імя Гуга Калантая Кракаў 200px 5 Люблінскі прыродазнаўчы ўніверсітэт Люблін 200px

Тэхнічныя ўніверсітэты

№ Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд 1 Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт Гданьск 200px 2 Варшаўскі політэхнічны ўніверсітэт Варшава 200px 3 Горна-металургічная акадэмія імя Станіслава Сташыца Кракаў 200px 4 Познаньскі політэхнічны ўніверсітэт Познань 200px 5 Уроцлаўскі політэхнічны ўніверсітэт Уроцлаў 200px 6 Сілезскі політэхнічны ўніверсітэт Глівіцы 200px 7 Лодзьскі політэхнічны ўніверсітэт Лодзь 200px 8 Кракаўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Тадэвуша Касцюшкі Кракаў 200px 9 Чэнстахоўскі політэхнічны ўніверсітэт Чэнстахова 200px 10 Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукасевіча Жэшаў 200px 11 Беластоцкі політэхнічны ўніверсітэт Беласток 200px 12 Свентакшыскі політэхнічны ўніверсітэт Кельцы 200px 13 Люблінскі політэхнічны ўніверсітэт Люблін 200px 14 Апольскі політэхнічны ўніверсітэт Аполе 200px 15 Кашалінскі політэхнічны ўніверсітэт Кашалін 200px 16 Бельска-Бяльская тэхнічна-гуманітарная акадэмія Бельска-Бяла 200px 17 Заходнепаморскі тэхналагічны ўніверсітэт Шчэцін 200px 18 Тэхналагічна-гуманітарны ўніверсітэт імя Казіміра Пуласкага Радам 200px 19 Марскі ўніверсітэт Гдыня 200px

Універсітэты са спецыяльным статусам

№ Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд 1 Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II Кракаў 200px

Спасылкі

Катэгорыя:Спісы:Польшча

Польшча