Церашок () — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельскага паселішча.
Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска Церашок абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
Да 1929 года ў складзе Рослаўскага павета Смаленскай губерні.
З 1930 года ў складзе Стадолішчанскага раёна Заходняй вобласці.
У 1937 годзе Стадолішчанскі раён увайшоў у склад Смаленскай вобласці.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 годаВызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці .
У 1961 годзе Стадолішчанскі раён скасаваны, вёска перайшла ў падпарадкаванне Пачынкаўскага раёна.
Геаграфія На ўсход ад вёскі размешчаны чыгунычны прыпыначны пункт .
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Пачынкаўскага раёна (Смаленская вобласць)