Вуліца Гусоўскага () — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска.
Размяшчэнне Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад Харкаўскай вуліцы, з захаду прымыкае Снежны завулак, перасякае вуліцу 3 Верасня, з захаду прымыкае завулак Адоеўскага, перасякае вуліцу Адоеўскага, завяршаецца скрыжаваннем з Кальварыйскай вуліцай. Працягласць вуліцы складае 900 м.
Забудова № 2 — завод Белпласт (архітэктары В. Гразноў, Б. Аляксандраў). Узведзены як будынак Беларускага канструктарска-тэхналагічнага інстытута мясцовай прамысловасці.
Спасылкі
Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск) Катэгорыя:Мікола Гусоўскі