ААТ «Мазырскі спіртагарэлачны завод» — беларуская кампанія па вытворчасці спірту і дыстыляваных алкагольных напояў у Мазыры. Уваходзіць у дзяржаўны канцэрн «Белдзяржхарчпрам» і холдынг «Мінск Крышталь».
Прадпрыемства было заснавана ў 1983 годзе як завод мікрабіялагічнай прамысловасці. Аднак ужо ў 1994 годзе пачалося перапрафіляванне завода на выпуск этылавага спірта, гарэлкі, віна. З 2016 года завод знаходзіцца ў працэсе санацыi ААТ «Мазырскі спіртагарэлачны завод» // Адзіны дзяржаўны рэестр звестак аб банкруцтве.
Спасылкі Афіцыйны сайт МСЗ
Катэгорыя:Вытворцы алкагольных напояў Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы харчовай прамысловасці Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Мазыра Катэгорыя:1983 год у Беларусі