Іван Станіслававіч Маркевіч (нар. , в. Мякішы, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — работнік раённага і абласнога кіравання ў Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 24 ліпеня 1966 года ў в. Мякішы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Аграномія», Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне»Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Працаваў старшым аграномам калгаса «Беларусь» Гродзенскага раёна, галоўным аграномам калгаса «Кароткіна» Шумілінскага раёна, дырэктарам саўгаса «Ульскі» Шумілінскага раёна, старшынёй калгаса імя Суворава Валожынскага раёна, першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Валожынскага райвыканкама, кіраўніком спраў Мінскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

18 верасня 2018 года прызначаны намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэтаИван Маркевич — новый заместитель председателя Миноблисполкома .

У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Маладзечанскай сельскай акругі № 73. Старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, член Савета Палаты прадстаўнікоў.

Сям'я Жанаты, мае дачку і сына.

Узнагароды медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»Маркевіч Іван Станіслававіч, медаль «За працоўныя заслугі» (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 года № 483 «Аб узнагароджанні» .

Крыніцы

Спасылкі

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Старшыні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Дырэктары саўгасаў Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання