Аляксандр Генадзьевіч Старавойтаў (нар. , Магілёў) — беларускі ўрач і палітык.

Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбна-прафілактычная справа», клінічную ардынатуру ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Анкалогія», Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Кіраванне аховай здароўя», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».

Працаваў урачом-акушэрам-гінеколагам медыка-санітарнай часткі Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно», урачом-анколагам Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера, галоўным спецыялістам па акушэрстве і гінекалогіі ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама, галоўным урачом установы аховы здароўя «Магілёўская цэнтральная паліклініка».

З’яўляўся дэпутатам Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў, Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэтаСтаравойтаў Аляксандр Генадзевіч.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Анколагі Беларусі Катэгорыя:Гінеколагі Беларусі