Вядомыя ўраджэнцы Магілёва:

__NOTOC__

А Сяргей Віктаравіч Абадоўскі (1950—2003) — беларускі праваабаронца, прафсаюзны дзеяч. Віктар Сяргеевіч Аверын (нар. 1954) — беларускі навуковец і палітык. Рафаэль Агмон, Кузьмінскі (нар. 1915) — ізраільскі педагог, спецыяліст у галіне сельскагаспадарчай вытворчасці. Узначальваў аддзел сельскагаспадарчага планавання Міністэрства сельскай гаспадаркі Ізраіля. Мікалай Васільевіч Акуліч (нар. 1971) — беларускі фізіёлаг. Ірына Барысаўна Акуловіч (нар. 1974) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Алег Міхайлавіч Аляхновіч (нар. 1940) — беларуская фалькларыст, музыкант. Кандыдат філалагічных навук (1988), прафесар (2003). Алег Аляксандравіч Астрашапкін (нар. 1992) — беларускі гандбаліст. Рыгор Аркадзьевіч Ахраловіч (нар. 1925) — беларускі архівіст, настаўнік гісторыі. Наталля Пятроўна Аўдзеева (нар. 1957) — беларускі палітык. Васіль Аляксандравіч Аўдзееў (нар. 1966—1987) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Афганскай вайны. Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў (нар. 1935) — беларускі акцёр. Іна Афанасьева (нар. 1968) — беларуская эстрадная спявачка, тэлевядучая.

Б Мікіта Мікалаевіч Бабчонак (нар. 1999) — беларускі футбаліст. Сяргей Георгіевіч Багласаў (нар. 1949) — беларускі архітэктар. Саламон Ісакавіч Баеўскі (нар. 1923) — савецкі ўсходазнавец, філолаг і перакладчык. Святлана Мікалаеўна Баітава (нар. 1972) — беларуская гімнастка, алімпійская чэмпіёнка 1988 года ў камандным першынстве, чэмпіёнка свету, неаднаразовая чэмпіёнка СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1988). Ілья Эдуардавіч Балтрушэвіч (нар. 1999) — беларускі футбаліст. Павел Віктаравіч Бардукоў (нар. 1993) — беларускі футбаліст. Аляксандр Барысаў (нар. 1949) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Ігар Пятровіч Барысаў (нар. 1982) — беларускі палітык, рэдактар і журналіст. Магістр палітычных навук. Старшыня Беларуская сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Таццяна Іванаўна Барысік (нар. 1977) — беларуская пісьменніца. Аляксей Мікалаевіч Бацюкоў (нар. 1977) — беларускі пісьменнік, эсэіст і журналіст. Алеся Башарымава (нар. 1987) — беларуская паэтка і перакладніца. Алёна Беланожка (нар. 1985) — беларуская паэтэса. Тамара Аляксееўна Белкіна (нар. 1952) — беларускі палітык. Мацвей Захаравіч Беляніцкі (1909—1990) — беларускі жывапісец. Леанід Лявонцьевіч Беразень (1939—2016) — беларускі архітэктар. Ірвінг Берлін (1888—1989) — амерыканскі кампазітар і паэт-песеннік, адзін з «вялікай пяцёркі» амерыканскіх кампазітараў ХХ ст. (разам з Д. Гершвіным, Дж. Кернам, Р. Роджэрсам і К. Портэрам). Рахіль Львоўна Блюман (1888—1978) — савецкі музычны педагог, піяністка, грамадскі дзеяч. Мікалай Данілавіч Браценнікаў (1922—2001) — беларускі скрыпач і педагог. Леанід Раманавіч Брэль (нар. 1938) — беларускі архітэктар. Уладзімір Уладзіміравіч Будкевіч (нар. 1947) — беларускі музыкант (фагот), педагог, заслужаны артыст Беларусі. Віталь Мікалаевіч Булыга (нар. 1980) — беларускі футбаліст. Аляксандр Якаўлевіч Быхоўскі (1888—1978) — жывапісец, графік, мастак тэатра і кіно, педагог. Аляксандр Віктаравіч Бычанок (нар. 1985) — беларускі футбаліст. Марыя Сяргееўна Бялінская (1906—1990) — беларуская савецкая актрыса. Народная артыстка БССР Рыгор Саламонавіч Бярозкін (1918—1981) — крытык, журналіст

В Эдуард Станіслававіч Валасевіч (1918-?) — беларускі пісьменнік, паэт-байкапісец Андрэй Алегавіч Вараб’ёў (нар. 1969) — беларускі скульптар. Ірына Віктараўна Варанец (нар. 1958) — беларускі архітэктар. Максім Ярмалініч Вашчанка (1650-я—1708) — беларускі друкар і гравёр па медзі. Дзмітрый Мікалаевіч Верхаўцоў (нар. 1986) — беларускі футбаліст. Іван Сямёнавіч Весялоўскі (1795—1867) — рускі вучоны, фізік, прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, доктар медыцыны (1823). Мікалай Пятровіч Вішнявецкі (1897—1941) — удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе, адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі. Надзея Давыдаўна Вольпін (1900—1998) — расійская перакладчыца, а таксама паэтэса-імажыніст і мемуарыстка. Грамадзянская жонка паэта Сяргея Ясеніна. Натан Майсеевіч Воранаў (1916—1978) — беларускі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1966) Андрэй Сяргеевіч Вядзернікаў (нар. 1961) — майстар баявых мастацтваў (Gosoku Ryu, Battodo, Kubojutsu, Кэндо, рукапашны бой і інш.), заснавальнік і кіраўнік International Karate Association of Belarus. Расціслаў Мікалаевіч Вяргун (нар. 1982) — беларускі баскетбаліст, трэнер.

Г Таццяна Васільеўна Гаеўская (нар. 1946) — дырэктар установы БДУ «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем» (НДІ ФХП БДУ), загадчыца лабараторыі хіміі тонкіх плёнак НДІ ФХП БДУ, кандыдат хімічных навук, дацэнт, заслужаны работнік БДУ. Валерый Іванавіч Галубовіч (нар. 1943) — беларускі гісторык. Юрый Гарадзецкі (нар. 1983) — беларускі оперны спявак, тэнар. Анатоль Мікалаевіч Гаранін (1898—1970) — генерал-лейтэнант артылерыі (1944). Андрэй Аляксандравіч Гарбуноў (нар. 1983) — беларускі футбаліст і трэнер. Мікалай Рыгоравіч Гартынскі (1799—1887) — археограф. Вячаслаў Леанідавіч Герашчанка (нар. 1972) — беларускі футбаліст і трэнер. Жанна Вікенцьеўна Гілевіч (Нядзведская; нар. 1933) — беларускі краязнавец. Абрам Саламонавіч Гінзбург (1911—1996) — савецкі навуковец-цеплафізік. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР Леў Саламонавіч Гінзбург (1907—1981) — расійскі музыказнавец, віяланчэліст, педагог. Вячаслаў Аляксандравіч Голік (нар. 1989) — беларускі футбаліст. Уладзімір Піліпавіч Горын-Галкін (1861—1925) — удзельнік рэвалюцыйнага руху, філосаф, гісторык і публіцыст. Галіна Дзмітрыеўна Горына (нар. 1937) — беларускі архітэктар. Ігнацій Навумавіч Гранат (1863—1941) — расійскі выдавец, заснавальнік выдавецтва «Гранат». Дзяніс Віктаравіч Грачыха (нар. 1999) — беларускі футбаліст. Кандрат Іванавіч Грум-Гржымайла (1794—1874) — расійскі хірург і курортолаг. Васіль Фёдаравіч Грушэцкі — стацкі саветнік у г. Магілёве, прафесар, настаўнік 1-й Варшаўскай рускай гімназіі, аўтар падручнікаў. Раман Андрэевіч Грыбоўскі (нар. 1995) — беларускі футбаліст. Валерыя Грыбусава (нар. 1995) — беларуская спявачка. Валерый Мікалаевіч Губін (нар. 1948) — беларускі геолаг і географ. Кірыл Ігаравіч Гусеў (нар. 1999) — беларускі футбаліст.

Д Наталля Вітольдаўна Дамянікава (нар. 1958) — беларускі народны майстар саломапляцення. Ірына Аркадзьеўна Дарафеева (нар. 1977) — беларуская спявачка, выканаўца папулярнага рэпертуара, палітык. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2007). Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Беньямін Якаўлевіч Двоскін (1923—?) — савецкі эканаміст-географ, доктар геаграфічных навук (1969), прафесар (1971). Ганна Міхайлаўна Дзенісенка (нар. 1989) — беларуская футбалістка. Юлія Міхайлаўна Дзенісенка (нар. 1989) — беларуская футбалістка. Карына Дзёмінская (нар. 1994) — беларуская спартсменка (стральба з лука). Дзмітрый Дзмітрыеў (нар. 1978) — беларускі паэт, перакладчык, гукарэжысёр. Алена Фёдараўна Доўгань (нар. 1979) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (2015), дацэнт (2008), прафесар. Леанід Паўлавіч Дубар (1925—1978) — беларускі жывапісец і графік. Уладзімір Аляксеевіч Дудараў (нар. 1977) — беларускі палітык, дзеяч мясцовага кіравання. Валянцін Уладзіміравіч Дудкевіч (нар. 1943) — беларускі танцоўшчык, харэограф. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1986).

Ж Эдуард Станіслававіч Жаўнераў (нар. 1987) — беларускі футбаліст. Ісак Саламонавіч Жораў (1898—1976) — савецкі вучоны-медык, хірург, адзін з заснавальнікаў савецкай анестэзіялогіі і стваральнік першай савецкай анестэзіялагічнай школы, прафесар (1938) Уладзімір Віталевіч Жураў (нар. 1991) — беларускі футбаліст. Марк Саламонавіч Жытніцкі (1903—1993) — беларускі і ізраільскі мастак, графік.

З Лідзія Аляксандраўна Заблоцкая — беларуская спявачка. Яфім Ізраілевіч Злацін (1913—1965) — Герой Савецкага Саюза. Аксана Валер’еўна Знайдзёнава (нар. 1983) — беларуская футбалістка. Выступала за зборную Беларусі. Святлана Валер’еўна Знайдзёнава (нар. 1983) — беларуская футбалістка.

І Леанід Леанідавіч Іваноў (1940—2009) — Народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, заслужаны выкладчык БССР. Сяргей Сяргеевіч Ігнатовіч (нар. 1992) — беларускі футбаліст. Дзмітрый Мікалаевіч Ігнаценка (нар. 1988) — беларускі футбаліст. Мікола Ільін (1984—2020) — беларускі грамадскі і ваенны дзеяч. Таццяна Мікалаеўна Ісачанка (нар. 1957) — беларускі палітык. Ігнацій Іяўлевіч (1619 — каля 1686) — беларускі педагог-асветнік, пісьменнік, грамадскі і царкоўны дзеяч. Фама Іяўлевіч (канец XVI ст. — пасля 1632) — старажытнабеларускі паэт эпохі барока, рэлігійны дзеяч.

К Павел Сямёнавіч Кабзарэўскі (Фавій Залманавіч Гардон; 1909—1970) — рускі пісьменнік-перакладчык. Данііл Ігаравіч Кавалёў (нар. 2001) — беларускі футбаліст. Сяргей Валер’евіч Кавалёў (нар. 1963) — беларускі драматург, крытык, паэт, літаратуразнаўца. Доктар філалагічных навук. Кірыл Уладзіміравіч Казакоў (нар. 1979) — беларускі журналіст, дырэктар СТБ. Барыс Ільіч Казановіч (1871—1943) — Генерал-лейтэнант, удзельнік Белага руху падчас грамадзянскай вайны, першапаходнік. Міхаіл Міхайлавіч Казлоў (нар. 1990) — беларускі футбаліст. Яўген Кузьміч Казлоў (1937—1998) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1985). Цімафей Сяргеевіч Калачоў (нар. 1981) — беларускі футбаліст і трэнер. Валянціна Валянцінаўна Камінская (нар. 1987) — беларуская лыжніца. Алена Канаплянікава (нар. 1994) — беларуская футбалістка і суддзя. Арцём Аляксандравіч Канцавы (нар. 1999) — беларускі футбаліст. Руслан Анатолевіч Капанцоў (нар. 1981) — беларускі футбаліст. Зарына Капусціна (нар. 1998) — беларуская футбалістка. Андрэй Марленавіч Каўхута (нар. 1960) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2015—2017). Максім Аляксандравіч Кіркор (нар. 1978) — беларускі навуковец у вобласці працэсаў і апаратаў харчовых вытворчасцей. Кандыдат тэхнічных навук (2006), дацэнт (2008). Аляксандр Іосіфавіч Корбут (нар. 1952) — беларускі архітэктар. Ганаровы член Інстытута амерыканскіх архітэктараў (Чыкага, 2004), прафесар Маскоўскага аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2005). Яўген Уладзіміравіч Красноў (нар. 1998) — беларускі футбаліст. Віктар Іванавіч Краўчанка (нар. 1952) — беларускі спецыяліст у галіне рэсурсазберагальных тэхналогій, кампазіцыйных матэрыялаў і трыбалогіі. Андрэй Віталевіч Крыванос (нар. 1975) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Дэвід Арнольд Крол (1900—1991) — канадскі палітычны дзеяч, адвакат. Ксенія Кубічная (нар. 1999) — беларуская футбалістка

Л Алена Міхайлаўна Ланская (нар. 1985) — беларуская спявачка, Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь. Віталь Аляксандравіч Ланько (нар. 1977) — беларускі футбаліст. Ганна Лапо (нар. 1997) — беларуская баскетбалістка. Ігар Васілевіч Лапцінскі (1930—2018) — беларускі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр радыё. Наталля Леанідаўна Ластачкіна (нар. 1981) — беларуская футбалістка. Віктар Іосіфавіч Левін (1909—1986) — савецкі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1939), прафесар (1939). Навум Якаўлевіч Левін (1908—1950) — савецкі журналіст, публіцыст і перакладчык. Матэвуш Ліпскі (1770—1839) — грэка-, а пасля рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп. Дзмітрый Яўгенавіч Ліхтаровіч (нар. 1978) — беларускі футбаліст і трэнер. Кацярына Ліцвінава (нар. 1984) — пераможца конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2006». Уладзіслаў Алегавіч Ложкін (нар. 2002) — беларускі футбаліст. Леанід Дзмітрыевіч Лорчанка (1923—1943) — удзельнік патрыятычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, Герой Савецкага Саюза (1965). Віктар Аляксандравіч Лукашэнка (нар. 1975) — старэйшы сын Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь з 26 лютага 2021 года. Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка (нар. 1980) — сын Аляксандра Лукашэнкі. Займае пасаду старшыні цэнтральнага савета беларускага рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», таксама з’яўляецца членам НАК Беларусі.