Валерый Віктаравіч Курсевіч (нар. , в. Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (інжынер-механік-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-менеджар).
Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Працаваў начальнікам бюро тэхнічнага кантролю, намеснікам начальніка цэха па вытворчасці, начальнікам цэха, намеснікам дырэктара па вытворчасці, дырэктарам рысорнага завода адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі аўтамабільны завод».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканняКурсевіч Валерый Віктаравіч.
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання