До́́мжарыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Домжарыцы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. Пасля скасавання Бягомльскага раёна 20 студзеня 1960 года ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці (за выключэннем вёсак Бедзіна, Слабада, Федаркі, якія былі перададзены Докшыцкаму раёну)Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Зацякляскага сельсавета (4 населеныя пункты: Барсукі, Валова Гара, Мар’янава і Чарніца)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў. 4 сакавіка 1987 года ў склад Домжарыцкага сельсавета са Стайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Бяседы, Верабкі, Вокана)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 29 ліпеня 1988 года 6 населеных пунктаў (вёскі Барсукі, Бяседы, Валова Гара, Верабкі, Вокана і Чарніца) перададзены ў склад Слабадскога сельсавета. 21 верасня 1999 года ў склад сельсавета са Слабадскога сельсавета вернуты вёскі Барсукі, Валова Гара і ЧарніцаРешение Витебского областного Совета депутатов от 21 сентября 1999 г. № 17 Об изменении границы Домжерицкого и Слободского сельсоветов Лепельского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 783 чалавекі, з іх 96,2 % — беларусы, 3,1 % — рускія; паводле перапісу 2019 года — 702 чалавекі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бягомльскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе