Міхаіл Міхайлавіч Сіцько () — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання. Старшыня Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта.
Біяграфія Нарадзіўся 17 мая 1961 года ў вёсцы Алекшыцы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Беларус.
Скончыў у 1983 годзе Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Агранамія», у 2009 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Служыў у Савецкай Арміі. Працоўную дзейнасць пачаў аграномам-аграхімікам саўгаса «Арэвічы» Хойніцкага раёна. Быў загадчыкам участка, намеснікам старшыні, старшынёй калгаса імя Леніна Бераставіцкага раёна, старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Алекшыцы» Бераставіцкага раёна. Са жніўня 2006 года працаваў старшынёй Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта. У жніўні 2011 года назначаны старшынёй Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2016 годзе выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканняСіцько Міхаіл Міхайлавіч.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2022)ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 28 лістапада 2022 г. № 819 Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь .
Сям’я Жанаты, мае траіх дзяцей.
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Старшыні Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Старшыні Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта