Могілкі Святога Крыжа () — рымска-каталіцкія могілкі ў Калвер-Сіці, штат Каліфорнія, ЗША.
Гісторыя Могілкі Святога Крыжа былі адкрыты ў 1939 годзе. Яны часткова размешчаны ў горадзе Калвер-Сіці . Могілкі займаюць плошчу 81 га .
Акрамя звычайных пахаванняў на могілках знаходзяцца магілы амерыканскіх акцёраў, рэжысёраў і іншых прадстаўнікоў шоу-бізнесу. Тэрыторыя з магіламі знакамітасцей знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы могілак і называецца «Грот» ()Holy Cross Cemetery Culver City, California. «Atlas Obscura» .
Пахаваныя на могілках
Бінг Кросбі — амерыканскі спявак і кінаакцёр, адзін з самых паспяховых выканаўцаў у свеце. Джэкі Куган — амерыканскі кінаакцёр. Марыа Ланца — амерыканскі спявак (тэнар) і кінаакцёр. Леа Мак-Кэры — амерыканскі кінарэжысёр, лаўрэат прэмій «Оскар» і «Залаты глобус». Мак Сенет — амерыканскі кінарэжысёр, прадзюсар. Разалінд Расел — амерыканская кінаакцёрка, уладальніца пяці прэмій «Залаты глобус». Шэран Тэйт — амерыканская кінаакцёрка і мадэль. Оскар Фішынгер — нямецка-амерыканскі мультыплікатар-абстракцыяніст, рэжысёр і мастак. Джон Форд — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, найбуйнейшы майстар вестэрна, адзіны ў гісторыі ўладальнік чатырох «Оскараў» за лепшую рэжысуру. Фрэнсіс Форд — амерыканскі кінаакцёр, пісьменнік і кінарэжысёр. Рыта Хейварт — амерыканская кінаакцёрка і танцорка, адна з найбольш знакамітых зорак Галівуда 1940-х гадоў. Ларэта Янг — амерыканская кінаакцёрка, уладальніца прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю (1948).
Спасылкі
Могілкі Святога Крыжа на сайце «Find a Grave»
Катэгорыя:Каліфорнія Катэгорыя:Каталіцкія могілкі Катэгорыя:Могілкі ЗША