«Жураві́нка» () — рэстаран у Мінску, размешчаны на набярэжнай Свіслачы, на рагу Зыбіцкай і Інтэрнацыянальнай вуліц, па адрасе вуліца Янкі Купалы, 25.
Гісторыя
Пабудаваны ў 1968 годзе па праекце архітэктараў Аксаны Ткачук і Нуты Шпігельмана.
У «Журавінцы» працавалі тры залы: банкетная на 80, ніжняя на 120 і верхняя на 300 месцаў. Рэстаран славіўся стравамі з журавін: ягадным напоем «Журавінка» і аднайменнымі катлетамі з даданнем ягадЛегенды столичного общепита. Свадьбы отмечали не только в банкетном зале, но и на стенах «Журавинки». 11 декабря 2014 .
У 2000 годзе рэстаран рэканструяваны.
Архітэктура Рэстаран «Журавінка» ўяўляў двухпавярховы аб’ём. Першы паверх, сцены якога апрацаваны рваным каменем, уяўляў як бы цокаль, на ім была размешчана зала рэстарана з багаццем зашклёных паверхняў. Будынак быў цікава звязаны з навакольнай прыродай: скрозь шкляныя сцены верхняй залы можна было любавацца Свіслаччу, а праз вокны адкрываўся маляўнічы краявід на парк. У інтэр’еры драўляныя люстры ў выглядзе свечак, вясёлкавае пано, якое адлюстроўвае беларускае вяселле. Манументальныя кампазіцыі на тэмы народных казак, выкананыя з шамоту, апрацоўка сцен ірваным каменем і іншыя элементы аздаблення надавалі будынку нацыянальны беларускі каларыт.
Пасля рэканструкцыі
Катэгорыя:Рэстараны Катэгорыя:1968 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1968 годзе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аксаны Ткачук Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Нуты Шпігельмана Катэгорыя:Зыбіцкая вуліца Катэгорыя:Інтэрнацыянальная вуліца (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Янкі Купалы (Мінск)