Вуліца Еўфрасінні Полацкай () — вуліца, што злучае мікрараёны Цэнтр і Спаская Слабада горада Полацка.
Гісторыя Вуліца з’явілася ў канцы XVIII — пачатку ХІХ стагоддзяў у выніку значнай перапланіроўкі горада і на пачатку XX стагоддзя насіла назву Рыжская.
Падчас нямецкай акупацыі ў Першую сусветную вайну ў 1918 годзе мела назву Rigaer-Str.
Савецкія ўлады 9 студзеня 1926 года надалі вуліцы імя Фрунзэ ў гонар рэвалюцыянера Міхаіла Васільевіча Фрунзэ.
У 1992 годзе набыла сучасную назву.
Забудова
№ 1 — № 1а — № 3 — № 5 — № 18 — дзіцячая паліклініка № 19 — дзіцячы садок № 2 № 26 — Полацкі педагагічны каледж № 38а — Базавая школа № 9 № 77 — Полацкі дзяржаўны лясны каледж, што месціцца ў былым будынку Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага епархіяльнага вучылішча № 89 — комплекс будынкаў Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра № 89 корпус 1 — Спаса-Праабражэнская царква № 90а — нядзельная школа
Помнікі насупраць дома № 1 — паменшаная копія Эйфелевай вежы насупраць дома № 5 — помнік Еўфрасінні Полацкай за дамамі № 5-9 — абарончы вал, помнік фартыфікацыі XVI стагоддзя Чырвоны мост праз Палату і памятны знак насупраць дома № 16 — памятны знак «Полацкае гарадзішча» ля дома 29 — помнік князю Усяславу Брачыславічу ля дома 77Б — помнік Святому Мікалаю ля дома 77 — помнік ваеннаму лётчыку Аляксандру Гараўцу Дуб Вацлава Ластоўскага
Катэгорыя:Вуліцы Полацка Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Ефрасінні Полацкай