Піліп Піліпавіч Богуш (нар. , в. Жухавічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, ветэрынарны ўрач.
Працоўную дзейнасць пачаў паляводам калгаса «Перамога» Карэліцкага раёна. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў ветэрынарным урачом калгаса «Перамога», галоўным ветэрынарным урачом, намеснікам старшыні калгаса імя Жалезняковіча Карэліцкага раёна. Быў дырэктарам рэспубліканскага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Племзавод „Карэлічы“».
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Дырэктары саўгасаў