Марыя Міхайлаўна Бірукова (нар. , в. Лашавічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык.
Біяграфія Скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я.Купалы (настаўнік пачатковых класаў), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (вышэйшая партыйнапалітычная адукацыя).
Працоўную дзейнасць пачала загадчыкам Вялікасельскай бібліятэкі Свіслацкага раёна. Працавала настаўніцай Карэвіцкай і Ятвескай васьмігадовых школ, Сакольніцкай сярэдняй школы Свіслацкага раёна. Была загадчыкам аддзела прапаганды і культурна-масавай работы, другім сакратаром Свіслацкага райкама ЛКСМБ, сакратаром, другім і першым сакратаром Гродзенскага абкама ЛКСМБ, сакратаром ЦК ЛКСМБ, сакратаром Гродзенскага абкама КПБ. Займала пасады загадчыка аддзела, начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы, намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па палітычных пытаннях і міжнароднаму супрацоўніцтву.
Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага саюза жанчын.
Узнагароды Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Пашаны, ордэнам Францыска Скарыны, адзінаццаццю юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзвюма ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССРПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва, узнагародамі Беларускай праваслаўнай царквы: ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай і ордэнам прападобнай Ефрасінні Полацкай
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Функцыянеры УЛКСМ Катэгорыя:Сакратары Гродзенскага абкама КПБ Катэгорыя:Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання