Аляксандр Арсенавіч Бяляеў (нар. , Ленінград РСФСР) — беларускі палітык. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2003).
Біяграфія Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, эканаміст.
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў рабочым будаўнічага трэста № 10 у горадзе Гомелі. Быў майстрам, прарабам, старшым прарабам будаўнічага трэста № 14. Працаваў начальнікам Гомельскага мантажнага ўпраўлення № 1 трэста «Тэхмантаж», начальнікам будаўнічага ўпраўлення № 45, галоўным інжынерам — першым намеснікам генеральнага дырэктара вытворчага будаўніча-мантажнага аб’яднання «Гомельпрамбуд», старшынёй праўлення вытворча-будаўнічага кааператыва «Трэст № 14». Займаў пасады першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама, старшыні Гомельскага гарвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання. Член Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва па гандлёвай палітыцы і міжнароднаму супрацоўніцтву.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.
Спасылкі
Экс-мэр Гомеля Александр Беляев: Моё сердце бьется в такт с городом
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта