Вуліца Краснова — вуліца ў мікрараёне Запалоцце горада Полацка.
Гісторыя У XVI—XVIII стагоддзях вуліца згадваецца пад назвай Вялікая. На Вялікай вуліцы Запалоцкага пасада гэтаксама, як і на Вялікай вуліцы Вялікага пасада сяліліся знатныя людзі. Вуліцы з назвай Вялікая ў той час размяшчаліся ў Вялікім, Запалоцкім, Крыўцовым і Экіманскім пасадах.
У першай палове XX стагоддзя насіла назву Махіроўская.
У 1950 годзе была перайменавана ў гонар генерал-маёра Ігната Аляксандравіча Краснова, камандуючага 200-й стралковай дывізіяй на 2-м Прыбалтыйскім фронце, што загінуў у баях падчас вызвалення Полацка ад нацыстаў і быў пахаваны ў брацкай магіле побач з помнікам «Вызваліцелям Полацка» на плошчы Свабоды.
Апісанне Вуліца пачынаецца ва ўсходняй частцы Запалоцця, у месцы размяшчэння пешаходнага маста церез Палату, ідзе да перасячэння з вуліцай Шанягіна, потым перарываецца насыпам вуліцы Багдановіча і працягваецца з другога боку насыпа.
Крыніцы
Катэгорыя:Вуліцы Полацка