Аляксандр Мікалаевіч Высоцкі (нар. , Мінск) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст), Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў кінамеханікам у мінскім кінатэатры «Вымпел». Працаваў слесарам, інжынерам-тэхнолагам, майстрам, сакратаром парткама аўтапрычэпнай вытворчасці, намеснікам дырэктара аўтапрычэпнай вытворчасці па матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню, намеснікам начальніка ўпраўлення кадраў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі аўтамабільны завод». Займаў пасаду старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі аўтамабільны завод» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў прамысловасці.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Інжынеры Беларусі