Васіль Паўлавіч Гур’янаў (нар. , Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыў Адэскі тэхналагічны інстытут харчовай прамысловасці, інжынер-механік-канструктар.
Працаваў начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела, намеснікам дырэктара Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў. Быў дырэктарам Барысаўскага трэста сталовых і рэстаранаў, дырэктарам вытворча-камерцыйнага прадпрыемства грамадскага харчавання «Барысаў», намеснікам дырэктара ўнітарнага прадпрыемства «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў». Займаў пасады дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Лошніцкі камбікормавы завод», генеральнага дырэктара рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Барысаўхлебпрам».
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання, членам Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях.
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання