Е́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Млынок.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ельск. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Каралінскім раёне БССР, які 5 лютага 1931 года перайменаваны ў Ельскі раён. З 21 чэрвеня 1935 года ў Ельскім раёне Мазырскай акругі. 15 ліпеня 1935 года Ельск атрымаў статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў Ельскім раёне Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Ельскага пассавета.
16 ліпеня 1954 года Санюкоўскі сельсавет перайменаваны ў Ельскі, цэнтр сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак ЕльскУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 30 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Ельскага пассавета перададзены пасёлак ДабрынскіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 25 (1291).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ельскага сельсавета 15 населеных пунктаў. 15 жніўня 1974 года цэнтрам сельсавета ўстаноўлена вёска МлынокРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).. 25 лютага 1977 года сельсавет быў перайменаваны ў Млыноцкі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ельскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1938 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1977 годзе