Алена Міхайлаўна Дзікавіцкая (нар. , Орша Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка па спецыяльнасці «Дашкольнае выхаванне».

Працоўную дзейнасць пачала статыстыкам Барысаўскага гарадскога камітэта ЛКСМБ. Працавала выхавацелем дзіцячых садоў № 26 і 30 горада Барысава, псіхолагам дзіцячага сада № 9 горада Тэрмеза Рэспублікі Узбекістан. Займала пасаду дырэктара дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

З’яўлялася дэпутатам Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў, старшынёй камісіі па сацыяльных пытаннях. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў