Кіеўская дзяржаўная акадэмія дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну імя Міхайла Бойчука — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова мастацкага профілю, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Гісторыя Акадэмія была заснавана ў снежні 1999 года на базе Кіеўскага мастацка-прамысловага тэхнікума. У аснову акадэміі былі пакладзены даўнія традыцыі ўкраінскага нацыянальнага мастацтва. Вытокі акадэміі бяруць пачатак з малявальнай школы Мікалая Мурашкі, Кіеўскага мастацкага вучылішча (1900-1920) і Кіеўскага вучылішча прыкладнога мастацтва (1938-1957). Да 2020 года акадэмія была падпарадкавана Міністэрству адукацыі Украіны. У 2020 годзе яно перадала ўстанову ў падпарадкаванне Міністэрства культуры, што стварыла на пачатковым этапе пэўныя нязручнасці для студэнтаў і супрацоўнікаў акадэміі.

Структура Факультэт дызайна кафедра тэарэтычных дысцыплін і прафесійнай адукацыі кафедра малюнка кафедра графічнага дызайна кафедра прамысловага дызайна і камп'ютарных тэхналогій кафедра дызайну асяроддзя

Факультэт дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва кафедра манументальна-дэкаратыўнага і сакральнага мастацтва кафедра мастацкага тэкстылю і мадэлявання строю кафедра мастацкай керамікі, дэкаратыўнай скульптуры, дрэва і металу кафедра жывапісу

Спасылкі Афіцыйны сайт акадэміі

Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Кіева Катэгорыя:1999 год ва Украіне