Алег Іванавіч Кот (нар. , в. Макаўчыцы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі ваенны і палітык.

Біяграфія Скончыў Ленінградскае вышэйшае зенітна-ракетнае каманднае вучылішча, інжынер па эксплуатацыі радыётэхнічных сродкаў.

Праходзіў ваенную службу ў якасці начальніка зенітнага ракетнага разліку — намесніка камандзіра батарэі Прыкарпацкай ваеннай акругі. Быў памочнікам начальніка 3-га аддзялення Стаўбцоўскага раённага ваеннага камісарыята. Працаваў старшым памочнікам начальніка 1-га аддзялення Дзяржынскага аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыята, намеснікам ваеннага камісара — начальнікам мабілізацыйнага аддзялення, ваенным камісарам Дзяржынскага раённага ваеннага камісарыята.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені, васьмю юбілейнымі медаляміПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання