Віктар Іванавіч Талкачоў (нар. , в. Шышчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі чыгуначнік. Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (інжынер шляхоў зносін), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам Мінскага вагоннага дэпо Беларускай чыгункі. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл быў майстрам вытворчага навучання гарадскога прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 34 чыгуначнага транспарту горада Мінска. Працаваў майстрам інструментальнага ўчастка, начальнікам кавальна-механічнага цэха, намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях, дырэктарам вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі вагонарамонтны завод імя А. Ф. Мяснікова».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, знакамі «Ганароваму чыгуначніку», «Ганаровы транспартнік»ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання