Тамара Георгіеўна Шчарбачэвіч (нар. , п. Паўлаўскі Карасуцкага раёна Кустанайскай вобласці, Рэспубліка Казахстан) — беларускі педагог, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Біяграфія Скончыла Мінскі інстытут культуры (рэжысёр масавых свят), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка (выкладчык гісторыі).
Працоўную дзейнасць пачала матальшчыцай на Дзяржынскай тэкстыльнай фабрыцы. Была вучаніцай кантралёра на маторарамонтным заводзе ў горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці. Працавала загадчыкам клуба Мінскага авіяцыйнага тэхнічнага вучылішча грамадзянскай авіяцыі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдніх школ № 68 і 85 горада Мінска, дырэктарам сярэдняй школы № 172 горада Мінска. Займала пасады дырэктара Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Я.Коласа, дырэктара ўстановы адукацыі «Мінскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 55 будаўнікоў».
Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакамі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», «За заслугі ў будаўніцтве»ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання