Таццяна Сцяпанаўна Філімончык (нар. , Жлобін Гомельскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыла Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (інжынер шляхоў зносін — механік), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Працоўную дзейнасць пачала лабарантам на Чалябінскім трактарным заводзе. Працавала брыгадзірам Жлобінскага вагоннага дэпо Беларускай чыгункі, майстрам дрэваапрацоўчага цэха, інжынерам-тэхнолагам вагоназборачнага цэха Гомельскага вагонарамонтнага завода. Была інжынерам-канструктарам па таварах народнага спажывання канструктарскага бюро, інжынерам-тэхнолагам тэхналагічнага бюро, сакратаром парткама Гомельскага вагонарамонтнага завода. Займала пасады сакратара выканкама Савецкага раёна горада Гомеля, старшыні Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў горада Гомеля, кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна горада Гомеля.

З’яўлялася дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў