Леанід Уладзіміравіч Эльяшэвіч (нар. , в. Чарнякі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, вучоны заатэхнік.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў загадчыкам вытворчага ўчастка, галоўным заатэхнікам калгаса «Чырвоны сцяг» Шчучынскага раёна, галоўным заатэхнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Шчучынскага райвыканкама. Быў першым намеснікам старшыні Шчучынскага раённага аграпрамысловага аб’яднання, першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага райвыканкама, старшынёй калгаса імя У. І. Леніна Шчучынскага раёна. Займаў пасаду старшыні Зэльвенскага райвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За воінскую доблесць. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра ІльічаЛеніна», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Старшыні Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта