Стаўбцоўскае партызанскае злучэнне — было створана ў кастрычніку 1943 года. Дзейнічала на тэрыторыі Стаўбцоўскага, Гарадзішчанскага, Дзяржынскага, Карэліцкага, Мірскага, Навамышскага раёнаў. Камандзір — член баранавіцкага падпольнага камітэта КП(б)Б Уладзімір Зянонавіч Царук. Уваходзіла ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння. На час злучэння з Чырвонай Арміяй (6—11 ліпеня 1944 года) налічвала 3550 партызан. Камандзіру злучэння Уладзіміру Зянонавічу Царуку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад Злучэнне яднала шэсць брыгад: 1-я Беларуская кавалерыйская партызанская брыгада; Партызанская брыгада «25 гадоў БССР»; Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава; Партызанская брыгада «Камсамолец»; Партызанская брыгада імя А. В. Суворава; Партызанская брыгада «Першамайская».

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе