«AlloCiné» — анлайн-база даных і вэб-сайт пра кінематограф, які звяртае асаблівую ўвагу на прасоўванне новага кіно на DVD, Blu-ray і VOD-носьбітах. Вэб-сайт лічыцца «французскім эквівалентам» IMDb і належыць кампаніі (даччыная кампанія ).

Гісторыя Сайт Allociné створаны ў 1993 годзе кампаніяй «Production du Téléphone» (заснавальнікі: Жан-Дэвід Блан і Патрык Хольцман) як тэлефонны сэрвіс, а пасля стаў інтэрнэт-парталам, які прапануе хуткі доступ да інфармацыйнай базы даных аб усіх фільмах, якія былі распаўсюджаны ў Францыі.

У 2000 годзе кампанія была набытая «Canal+», а ў 2002 годзе «AlloCiné» была набыта французскай медыя-карпарацыяй «Vivendi Universal».

З 2005 года «AlloCiné» стаў прадастаўляць інфармацыю аб тэлесерыялах.

У 2007 годзе «AlloCiné» набыў амерыканскі інвестыцыйны фонд «Tiger Global». 5 верасня 2011 года пачаў сваю трансляцыю тэлеканал «Allociné TV», які 15 красавіка 2012 года спыніў сваю дзейнасць. У ліпені 2013 года 98% акцый «Allociné», за 66,9 мільёнаў еўра, былі выкупленыя інвестыцыйным фондам «Fimalac».

Allociné TV быў запушчаны 5 верасня 2011 года і спыніў працу 15 красавіка 2012 года.

«Allociné» ў свеце Allociné прысутнічае ў наступных краінах: Краіна Вэб-сайт Мова вэб-сайта Адкрыты www.Allocine.fr французская 5 верасня 2011www.FilmStarts.de нямецкаяwww.AdoroCinema.com партугальскаяwww.Beyazperde.com турэцкаяwww.SensaCine.com іспанская www.SensaCine.com.mx іспанская www.SensaCine.fr французская www.SensaCine.com.co іспанская www.SensaCine.com.cl іспанская www.SensaCine.com.ar іспанская

Гл. таксама Internet Broadway Database (IBDb) Internet Movie Database (IMDb) Korean Movie Database (KMDb) Danish Film Database (DFDb) Swedish Film Database (SFDb) Elonet Lortel Archives Box Office Mojo Rotten Tomatoes

Спасылкі Афіцыйная старонка Facebook

Катэгорыя:Базы даных фільмаў у Інтэрнэце Катэгорыя:Кінасайты Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Кінематограф Францыі Катэгорыя:Сайты Францыі