Вучэльня Лазарскага ў Варшаве () — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.
Агульная характарыстыка Да 2000 года - Прыватная вышэйшая школа гандлю, да 2010 года - Вышэйшая школа гандлю і права імя Рышарда Лазарскага ў Варшаве.
ВНУ ажыццяўляе падрыхтоўку бакалаўраў, магістраў і дактароў, а таксама праводзіць шматікія курсы і семінары.
Функцыянуе праграма навучання на англійскай мове, выпускнікі якой атрымліваюць дадаткова брытанскі дыплом Універсітэта Ковентры (Coventry University).
Структура Факультэты Факультэт права і адміністрацыі Факультэт эканомікі і упраўлення Медыцынскі факультэт
Інстытуты Інстытут права ў галіне банкроцтва, рэструктурызацыі і даследаванняў неплатаздольнасці Інстытут грамадзянскай сферы і сацыяльнай палітыкі Інстытут права аб ахове здароўя Інстытут авіяцыйнага і касмічнага права Інстытут права аб дзяржаўных закупках Інстытут права ў сферы новых тэхналогій і аховы персанальных дадзеных Інстытут амерыканскай гаспадаркі і трансатлантычных адносін Інстытут кіравання ў сферы аховы здароўя
Цэнтры і іншыя падраздзяленні Цэнтр вывучэння заканадаўчага працэсу Цэнтр лагістыкі і інавацый Цэнтр блакчэйн-тэхналогій Польскае суіцыдалагічнае таварыства
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Варшава Катэгорыя:1993 год у Польшчы