Сяргей Львовіч Ага́наў (нар. , г. Ліда, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі скульптар.

Біяграфія Сын скульптара Льва Аганава. Скончыў у 1994 годзе аддзяленне скульптуры Мінскага мастацкага вучылішча імя А. К. Глебава, у 2000 годзе Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «скульптура» (выкладчыкамі Аляксандр Міхайлавіч Фінскі, Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў). З 1996 года ўдзельнік мастацкіх выставакОганов Сергей Львович.

да 2005 года стажыраваўся ў Творчых майстэрнях жывапісу, графікі і скульптуры пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М. А. Савіцкага і Л. М. Гумілеўскага.

Член Беларускага саюза мастакоў з 2005 года. У 2019 годзе быў выбраны старшынёй секцыі скульптуры БСМБіяграфія.

Творчасць Працуе ў манументальная і станковай скульптуры. Матэрыял — бронза, метал, камень.

Сярод твораў: помнік па-геройску загінуламу курсанту Дзмітрыю Гвішыяні (2004), скульптуры «Збіванне немаўлят», «Няміга», кампазіцыі «Азіяцкі вецер», «Стары экспрэс», брама ў храме-помніку Усіх Святых (2013—2017, сумесна з Андрэем Хацяноўскім) — усе Мінску, мемарыяльная дошка Янку Купалу ў Вільнюсе (2013, сумесна з В. Нячай), скульптурная кампазіцыя «Войт», прысвечаная атрыманню Мінскам Магдэбурскага права (2014), помнік княжне Анастасіі Слуцкай у Слуцку (2016), помнік Давыду Гарадзенскаму ў Гродне (2017), помнік Гедыміну ў Лідзе (2018, сумесна з В. Нячай)На адным полі ваяры , мемарыяльны знак у Курапатах (сумесна з В. Нячай, архітэктарамі Марыяй Маркаўцовай і Вольгай Ярмолінай).

Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях.

Спасылкі

Катэгорыя:Скульптары-манументалісты Катэгорыя:Скульптары Беларусі