Сяргей Уладзіміравіч Курыле́нка (, г. Сафонава, Смаленская вобласць, РСФСР) — беларускі акцёр тэатра. Заслужаны артыст Беларусі (1998).

Біяграфія Скончыў у 1980 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1980 года ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры, рэжысёр-пастаноўшчык.

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, раз з сямю дзясяткамі супрацоўнікаў тэатра падпісаў зварот да ўладаў, у якім заклікаў спыніць гвалт «Ваяваць з уласным народам — шлях у нікуды». Горадзенскі драмтэатар выступіў з адкрытым зваротам да ўладаў. 13 жнівень 2020.

20 верасня акцёры спынілі спектакль «Вельмі простую гісторыю» пасля першага акту, калі ў антракце даведаліся пра тое, што Сяргей Курыленка і яго жонка Валянціна Харытонава былі затрыманыя. Пра гэта са сцэны гледачам заявіў акцёр Ігар Уланаў«Сустракалі нас як герояў — плакалі ўсе». У Гродне акцёры тэатра спынілі спектакль, калі даведаліся, што іх калег затрымаў АМАП. 21.09.2020 .. Дырэктар тэатра Ігар Гедзіч выклікаў да сябе акцёраў, задзейнічаных у спектаклі, прымусіўшы пісаць тлумачальную запіску, прыгразіўшы звольніць тых, хто адмовіцца. Пасля гэтага часта артыстаў была звольнена або сышла з тэатраУ гродзенскім драмтэатры пасля звальнення актрысы адмянілі спектакль. Да тэатру прыехаў Каранік і АМАП. 22.09.2020У драмтэатры ў Гродне адмянілі ўсе спектаклі. 25.09.2020.

27 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі разам з галоўным рэжысёрам Генадзем Мушпертам. У адказ дырэктар драмтэатра Ігар Гедзіч прапанаваў ім звольніцца па ўласным жаданні, але, пасля таго як яны адмовіліся, звольніў іх па артыкуле за «невыкананне працоўных абавязкаў»Директор Гродненского драмтеатра уволил режиссеров, поддержавших забастовку .

Творчасць Яго акцёрскае майстэрства вызначаецца сцэнічным густам, адчуваннем знешняга і ўнутранага малюнка ролі, смеласцю ў пошуках новых імправізацый. Стварыў яркія і выразныя характары-тыпы беларускага рэпертуару: Радзівіл Чорны і Уладзімір («Чорная панна», «Рагнеда і Уладзімір» А. Дударава). Сярод роляў: маркіз Дарант («» М. Булгакава), Драер («Кароль, дама, валет…» У. Набокава), Жыд («Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання» У. Рудава), Брэд Вінер («Дарагая Памэла» ), адвакат Хельмер («Нора» Г. Ібсена), Джордж («У наступным годзе, у той жа час…» ), Прафесар («» К. Чапека), Эзоп («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду), Генры Хігінс («Лялька» паводле Б. Шоу), Альвара («» Т. Уільямса) і інш. У прэм’ерным спектаклі «Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным» (паводле Р. Горына) стварыў унікальны «зборны» вобраз інтэлігента (Ларычаў), які ўвасабляе ў сабе чысціню душы і сумленнасць.

Сям’я У шлюбе з актрысай Валянцінай Харытонавай.

Літаратура

Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі