«Подых балот» — беларускі кароткаметражны дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Ігарам Чышчэнем у 2014 годзе.

Змест Фільм распавядае пра лёс балот, якія трапілі ў «чорны» спіс прызначаных для асушэння, і іх жыхароў, якія падзяліліся сваімі гісторыямі жыцця на балоце. Фільм знаёміць з незвычайным прыродным асяроддзем балот, якія захоўваюць ваду, змякчаюць клімат, з’яўляюцца прытулкам не толькі для мноства відаў птушак і звяроў, але і старадаўніх легенд. Разам з тым, у фільме закранаецца праблема змены экасістэмы балот, звязаная з працэсам торфаздабычы. Гледачы змогуць пачуць апавяданні мясцовых жыхароў пра тое, як памяняўся іх звыклы лад жыцця і родныя мясціны з-за асушэння тарфянікаў.

Над фільмам працавалі Ігар Чышчэня Вольга Каскевіч Канстанцін Чыкалаў Ігар Сувораў Наталля Каварская Аляксандр Паццеў Віктар Кісцень Наста Якавіцкая Кацярына Піліпенка Аліна Літвінчук Дзмітрый Белуш Андрэй Раманцоў Канстанцін Чарніковіч

Спасылкі

«Подых балот» на сайце «Лістапада» «Подых балот» на сайце «Watch Docs»

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Фільмы Ігара Чышчэні