У дадзеным спісе пералічаны найбуйнейшыя па колькасці ахвяр тэрарыстычныя акты, якія адбыліся падчас Іракскай вайны 2003—2011 гадоў. Сюды уключаны тэракты, у выніку якіх загінула не менш за 40—50 чалавек.

Распаўсюджанай тактыкай іракскіх тэрарыстычных арганізацый было выкарыстанне смяротнікаў. Многія тэракты праводзіліся суніцкімі і шыіцкімі экстрэмісцкімі арганізацыямі супраць мірнага насельніцтва ці рэлігійных святынь «варожай» галіны ісламу. Як паказваюць інфармацыйныя паведамленні, ахвярамі буйных тэрактаў амаль ніколі не станавіліся вайскоўцы кааліцыйных войск. Але пры гэтым, іракскія паўстанцы падвяргалі падобным нападам мясцовыя сілавыя структуры.

Даныя аб ахвярах звычайна носяць прыблізны характар, што звязана са спецыфікай іх падліку і апублікавання ў сродках масавай інфармацыі. Часцяком электронныя СМІ паведамлялі папярэднія і пастаянна змянялі ацэнкі колькасці загінулых і параненых, што можа прыводзіць да блытаніны. Выніковыя даныя аб ліку ахвяраў не заўсёды даступны.

2003 29 жніўня — замініраваная машына выбухнула каля шыіцкай мячэці імама Алі ў Наджафе. 83—124 загінулых, 140—230 параненых. У ліку загінулых быў кіраўнік Вышэйшага савета ісламскай рэвалюцыі Іраку Махамед Бакр аль-ХакімIraq Body Count: 83-95 at Imam Ali mosque, NajafТеракт в Неджефе — взрыв у мечети имама Али, убит лидер шиитов. 75 погибших, 230 раненых.

2004 1 лютага — дзве атакі тэрарыстаў-смяротнікаў на штаб-кватэры курдскіх палітычных партый у Эрбіле. 105—109 загінуўшыхIraq Body Count: 107—109 by suicide bombers in party offices in IrbilКурды предупреждают об угрозах терактов на севере Ирака. 2 сакавіка — серыя нападаў і выбухаў (уключаючы як мінімум адзін падрыў тэрарыста-смяротніка), накіраваных супраць паломнікаў у Кербеле падчас шыіцкай жалобы Ашура. 115—121 загінуў, больш за 200 параненых121 by suicide bombers in KarbalaТеракты в Ираке и Пакистане против шиитов: свыше 220 погибших, более 600 раненых. Таксама падчас Ашура мелася серыя падрываў тэрарыстаў-смяротнікаў у Багдадзе. Каля 70 загінуўшыхIraq Body Count: 67 by suicide bombers, Kazimiya, Baghdad. 28 ліпеня — тэрарыст-смяротнік падарваў замінаваны аўтамабіль у натоўпе каля цэнтра набору навабранцаў для новай іраксай паліцыі ў Баакубе. 68—70 загінулых, больш за 50 параненых. Знішчаны некалькі крам і машын.Iraq Body Count: 70 by suicide car bomb in Baqouba68 Iraqis Killed in Suicide Car Bombing in Baquba Хроника событий в Ираке за июль 2004 года 19 снежня — тэрарыст-смяротнік падарваў замініраваную машыну каля пахавальнай працэсіі ў Наджафе. 48—54 загінулых, 90—140 параненых50 Detained After Al-Najaf Suicide Bombing.

2005 28 лютага — смяротнік падарваў замініраваную машыну ў натоўпе беспрацоўных ля будынка гарадскога савета ў Хіле. Каля 130 загінулых, 130—150 параненых. 2 сакавіка ў Іраку абвешчаны дзень агульнанацыянальнай жалобы па загінуўшыхСамый кровавый теракт с начала войны в Ираке. 10 сакавіка — смяротнік падарваў сябе ў мячэці ў Масуле падчас жалобнай цырымоніі. 50—51 загінулы, 80—100 параненыхIraq Body Count: 50-51 by suicide bomber in Mosul. 4 мая — тэрарыст падарваў сябе каля офіса курдскай партыі ў Эрбіле, які таксама выкарыстоўваўся як цэнтр набору навабранцаў для іракскай паліцыі. 45—60 загінулых, 150 параненых.Iraq Body Count: 45-60 by suicide bomb, Arbil 16 ліпеня — смяротнік падарваў сябе на рынку ў Мусаібе, пры гэтым здэтанаваў бензавоз, які праязджаў міма. 98 загінулых, больш за 150 параненых. Знішчана больш за 150 крам, 37 машын (уключаючы 13 дзяржаўных).Iraq Body Count: 98 by suicide bomber near tanker, Musayyib 14 верасня — смяротнік падарваў замініраваны мікрааўтобус у натоўпе беспрацоўных ля цэнтра занятасці на плошчы Аруба (Багдад). 111—114 загінулых, каля 160 параненыхIraq Body Count: 111—114 by suicide bomb, Kadhimiya, BaghdadScores killed in Baghdad attacksТеракты «Аль-Каиды» в Ираке: более 150 погибших, не менее 200 раненых. 18 лістапада — смяротнікі падарвалі сябе ў двух шыіцкіх мячэцях у Ханакіне падчас пятнічнай малітвы. 74—90 загінуўшыхIraq Body Count: 74-90 by suicide car bombs in KhanaqinIraq suicide attacks kill dozensСерия терактов в иракских мечетях.

2006 5 студзеня — смяротнік падарваў сябе ў натоўпе шыіцкіх паломнікаў у мячэці імама Хусейна (Кербела). 50—60 загінулых, каля 100 параненых. Яшчэ тэрарыст (па іншых даных — два) падарваў сябе ў натоўпе каля цэнтру набору навабранцаў для іраксай паліцыі і Нацыянальнай гвардыі ў Рамадзі. Загінула ад 50 да 80 чалавек, каля 60 параненыхСерия кровавых терактов в Ираке: более 120 убитых и 200 раненых. 7 красавіка — тры тэрарысткі-смяротніцы падарвалі сябе ў мячэці Бурата (Багдад). 85—90 загінулых, 160 параненыхIraq Body Count: 87-90 at Baratha mosque, northern BaghdadDozens die in Iraq mosque attack. 1 ліпеня — смяротнік падарваў замініраваны аўтамабіль у Садр-Сіці (Багдад). 62—68 загінулых, 110—120 параненых. У выніку пажару згарэлі каля 20 крам, знішчана 14 машынIraq Body Count: 68 by car bomb in Sadr City, BaghdadCar Bomb Kills More Than 60 in Iraq Market. 18 ліпеня — тэрарыст падарваў замініраваную машыну ў натоўпе беспрацоўных у Куфе. Каля 50—60 загінулых, больш за 100 параненыхIraq Body Count: 58-59 by suicide car bomb in Kufa. 23 лістапада — серыя мінамётных абстрэлаў і выбухаў замініраваных аўтамабіляў у Садр-Сіці (Багдад). 215 загінулых, каля 250 параненыхIraq Body Count: 215 by bombs, mortars in Sadr City, Baghdad. 12 снежня — падвойны выбух (смяротнік на замінаванай машыне і смяротнік з поясам шахіда) на плошчы Тайран (Багдад). Мэтамі былі паліцэйскі ўчастак і натоўп беспрацоўных. Каля 70 загінулых, каля 250 параненыхIraq Body Count: 69-71 by suicide car bombs, Tayeran Square, BaghdadDozens Killed in Baghdad Bombing.

2007 1 лютага — два тэрарысты-смяротнікі падарвалі сябе на рынку ў Хіле. 71—73 загінулых, 137—166 параненыхIraq Body Count: 73 by suicide bombers in Hilla market. 3 лютага — смяротнік падарваў замініраваную машыну (прыкладна 1 т выбухоўкі) на рынку Садрыя (Багдад). Каля 135 загінулых, больш за 300 параненых.Iraq Body Count: 136—137 by suicide truck bomb in market, Sadriya, BaghdadAt Least 130 Die as Blast Levels Baghdad Market 19 чэрвеня — падарвана замініраваная машына каля шыіцкай мячэці аль-Халяні (Багдад). 75—87 загінулых, каля 130 параненых. 7 ліпеня — смяротнік падарваў замініраваны грузавік на рынку ў Эмерлі (каля Кіркука). 150—160 загінулых, 240—250 параненых86-87 by suicide truck bomb, near Khillani Shiite mosque, Sinak, Baghdad. 26 ліпеня — камбінаваная атака (замініраваны грузавік і ракетны абстрэл) рынку ў Карадзе (Багдад). 92 загінулых, 127 параненых. Знішчана 14 машын і 17 крамIraq Body Count: 159—160 by suicide truck bomb in market, Amerli, near Tuz KhurmatoIraq market truck bomb kills 105Число жертв теракта на севере Ирака достигло 130 человек 14 жніўня — выбух чатырох замініраваных машын у езідскіх вёсках на поўначы Ірака. 411—500 загінуўшых, каля 1500 параненых. Разбурана 70 жылых дамоў. Самы буйны тэракт у найноўшай гісторыі Ірака.В Ираке убит главный организатор крупнейшего теракта в странеIraq Body Count: 516—525 by suicide fuel tanker bombs in Yasidi villages, Sinjar areaToll in Iraq Bombings Is Raised to More Than 500

2008 6 сакавіка — выбух замініраванай машыны ў квартале Карада (Багдад). 68 загінулых, 120—130 параненыхСообщение в Российской газете. 17 сакавіка — тэрарыстка-смяротніца падарвала сябе ў кавярні каля мячэці імама Хусейна ў Кербеле. 42—54 загінулых, каля 50—60 параненыхIraq Body Count: 51-54 by female suicide bomber in Kerbala. 17 чэрвеня — выбух замініраванай машыны на аўтастаянцы каля рынку ў квартале Аль-Хурыя (Багдад). 63—64 загінулых (паводле позніх ацэнак), не менш за 75 параненыхIraq Body Count: 63-65 by car bomb in Hurriyah, Baghdad. 11 снежня — смяротнік падарваў сябе ў курдскім рэстаране каля Кіркука падчас свята Курбан-Байрам. 55—57 загінулых (у некаторых крыніцах сцвярджаецца, што да 100 з улікам памерлых ад ран), 45—109 параненыхIraq Body Count: 56-57 by suicide bomber in Abdullah Restaurant, north of Kirkuk55 killed in Kirkuk suicide bombingВ Ираке совершен крупнейший теракт года.

2009 23 красавіка — тэрарыст-смяротнік падарваў сябе ў рэстаране ў правінцыі Дыяла. 55—57 загінулых, каля 60—70 параненыхМИД РФ осудил теракты в ИракеSuicide bombs kill scores in Iraq. 24 красавіка — дзве тэрарысткі-смяротніцы падарвалі сябе каля шыіцкай мячэці ў квартале Казімія (Багдад). 66—71 загінулы, не менш 127 параненыхIraq Body Count: 69-71 by female suicide bombers in Kadhimiya, Baghdad. 20 чэрвеня — выбух замініраванай машыны каля шыіцкай мячэці ў Тазе (раён Кіркука). 81—82 загінуўшых81-82 by suicide truck bomb near Shiite mosque in Taza Khurmatu. 24 чэрвеня — выбух замініраванага матацыкла на рынку ў Садр-Сіці (Багдад). 56 загінулых, больш за 100 параненыхЖертвами взрыва на рынке в Багдаде стали 55 человек, 116 раненыDozens killed in bombing in Baghdad market. 25 кастрычніка — выбух двух замінаваных машын ля ўрадавых будынкаў у Багдадзе. Каля 160 загінулых, больш за 500 параненых. У Іраку абвешчана трохдзённая жалоба па загінулыхЧисло жертв двойного теракта в Ираке достигло 160 человек"Исламское государство Ирак" взяло ответственность за взрывы в Багдаде.

2010 26 студзеня — тры замініраваных мікрааўтобуса, за рулём якіх знаходзіліся тэрарысты-смяротнікі, падарваліся ля будынкаў багдадскіх гасцініц. 46 загінулых, больш за сто параненых. 27 сакавіка — выбухі прагрымелі непадалёк ад рэстарана ў горадзе Эль-Халіс. Спачатку узляцеў на паветра замінаваны аўтамабіль. Затым яшчэ адну бомбу прывёў у дзеянне смяротнік. 57 загінулых, 73 параненых. 18 ліпеня — больш за 80 чалавек сталі ахвярамі тэракта ў сталіцы Ірака Багдадзе. 17 жніўня — у Багдадзе быў учынены тэракт, ахвярамі якога сталі 59 чалавек і пацярпелі больш за 120. Смяротнік падарваў сябе ў натоўпе навабранцаў, якія прыйшлі ўладкоўвацца ў шэрагі іракскай арміі. 2 лістапада — серыя выбухаў у іракскай сталіцы забрала жыцці, па меншай меры, 76 чалавек. Больш за 230 чалавек атрымалі раненні.

2011 27 студзеня — на пахавальнай цырымоніі ў шыіцкім раёне Багдаду смяротнік падарваў замініраваны аўтамабіль. У выніку тэракту загінулі 65 чалавек і каля 100 атрымалі раненні.  12 лютага — у выніку тэракту ў горадзе Самара 48 чалавек загінула, 80 атрымалі раненні. 29 сакавіка — у выніку тэракту ў горадзе Тыкрыт загінула 50—56 чалавек, 98 атрымалі раненні. 23 чэрвеня — у выніку чатырох выбухаў у Багдадзе загінулі 40 чалавек, 80 паранены. 5 ліпеня — пры выбухах у горадзе Таджы загінулі больш за 40 чалавек і 50 атрымалі раненні. 15 жніўня — у выніку тэракту ў горадзе Эль-Кут загінулі 66 чалавек, звыш 230 атрымалі раненні.

Зноскі

Катэгорыя:Вайна ў Іраку Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2000-х Катэгорыя:Спісы