Міхаіл Рыгоравіч Хамула (, с. Лучкіўка, Ічнянскага раёна, Чарнігаўскай вобласці, Украіны — , Масква) — генерал-палкоўнік, удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе.
Біяграфія Пасля заканчэння педагагічнага тэхнікума ў 1938 годзе працаваў настаўнікам няпоўнай сярэдняй школы. У 1939 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі.
Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны скончыў Белацаркоўскае стралкова-кулямётнае вучылішча і быў назначаны камандзірам кулямётнай роты. У гады вайны ўдзельнічаў у баях пад Масквой, у Беларускай аперацыі 1944 года, вызваленні Польшчы, ва Усходне-Прускай і Берлінскай аперацыях. Прайшоў шлях ад камандзіра роты да камандзіра палка, паказаў сябе валявым, таленавітым камандзірам. У час вызвалення г. Магілёва ад нямецкіх войск — на пасадзе камандзіра 878-га палка 290-й стралковай дывізіі, якой прысвоена ганаровае званне «Магілёўскай».
Пасля заканчэння вайны дывізія вярнулася з берагоў Эльбы ў г. Магілёў да месца пастаяннай дыслакацыі. Полк, якім камандаваў М. Р. Хамула, быў размешчаны ў цэнтры горада. Воіны 290-й дывізіі ўдзельнічалі ў аднаўленні горада, яго прамысловых прадпрыемстваў, дапамагалі сельскай гаспадарцы Магілёўскага раёна.
У пасляваенны перыяд займаў шэраг адказных камандных пасад. У 1954 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, у 1961 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба.
З 1961 года быў камандуючым войскамі Сібірскай ваеннай акругі. З 1979 года па 1987 год — намеснік Галоўнакамандуючага сухапутнымі войскамі па баявой падрыхтоўцы.
Узнагароды Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава 3-й ступені, двума ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, 16 медалямі, ордэнамі і медалямі замежных дзяржаў.
Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 17 верасня 1982 годаХамула Міхаіл Рыгоравіч.
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Магілёва Катэгорыя:Дэлегаты XXIII з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXIV з’езда КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Удзельнікі вызвалення Магілёва Катэгорыя:Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандуючыя Сібірскай ваеннай акругай Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі СССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці