Леанід Леанідавіч Іваноў (, Магілёў — ) — беларускі музыкант і дырыжор, дацэнт.
Біяграфія У 1964 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю і быў накіраваны на працу ў Магілёўскае музычнае вучылішча імя Рымскага-Корсакава. З 1966 года працаваў намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце, а з 1973 года — дырэктарам музвучылішча. У 1990 годзе адкрыўся педагагічны факультэт філіяла Беларускай акадэміі музыкі, і Л. Л. Іваноў стаў яго дэканам, на працягу 8 гадоў ажыццяўляў кіраванне дзвюма вучэбнымі ўстановамі.
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.
Узнагароды Заслужаны выкладчык БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. За высокія дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці ў 2000 годзе Магілёўскі аблвыканкам прысвоіў музыканту Ганаровае званне «Чалавек года». У 2003 годзе Л. Л. Іванову прысуджана Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Музычнае мастацтва», у 2008 годзе — ганаровае званне «Народны артыст Беларусі».
Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены ў 2003 годаІваноў Леанід Леанідавіч.
Літаратура Бакланова, Л. Маэстро Иванов — прославил Могилёв / Л. Бакланова // Веснік Магілева. — 2003. — 25 июня. Зинькевич, Л. Леонид Иванов стал народным! // Днепровская неделя. — 2008. — 22 окт. — С. 1, 8. Иванов Леонид Леонидович // Кто есть Кто. Деловой мир СНГ. Вып. 2002. — Мінск, 2002. — С. 148.
Маэстро Леонид Иванов — Почётный гражданин города Могилёва // Веснік Магілёва. — 2003. — 25 чэрв.
Спасылкі
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Магілёва Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Дырыжоры СССР Катэгорыя:Дырыжоры Беларусі Катэгорыя:Дэканы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі