Сяргей Аркадзевіч Грыне́віч (нар. , Краснасельскі) — беларускі мастак-жывапісец.
Біяграфія Нарадзіўся ў пасёлку Краснасельскі Гродзенскай вобласці. У 1978 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, а ў 1983 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальнага жывапісу.
Працуе з Фрыдрыхам Кістэрсам, мастацтвазнаўцам, крытыкам, спадчыннікам вядомай калекцыі старажытнага класічнага мастацтва свайго бацькі . Жыве ў Гродне. Мае тры майстэрні: у Гродне, у сваім доме пад Гроднам і ў Швейцарыі. Яго карціны не раз здымалі з выставак за «неадпаведны» змест.
Член Беларускага саюза мастакоў.
У кастрычніку 2020 года ў Гродне адбылася персанальная выстаўка-рэтраспектыва Сяргея Грыневіча «Восьмы рэгіён». Куратар выстаўкі — Ірына Варкулевіч.
17 сакавіка 2022 года ў Палацы мастацтва ў Мінску адкрылася персанальная выстаўка Грыневіча «Дэмаграфія». Сем твораў не былі выстаўленыя з-за цэнзурыЗ выставы ў Мінску знялі антываенныя карціны ФОТЫ. Выстаўка мусіла праходзіць да 3 красавіка ўключна, але адміністрацыя Палаца мастацтва скараціла яе на тыдзень — да 27 сакавікаВыставу «Дэмаграфія» Сяргея Грыневіча ў Мінску закрываюць на тыдзень раней . Гэта з звязваюць з тым, што раней мастак на сваёй старонцы ў фэйсбуку асудзіў уварванне Расіі з беларускай тэрыторыі ва Украіну: «Я патрабую выхаду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Я хачу, каб мая краіна стала тэрыторыяй бяспекі і не прымала ўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны»В Минске досрочно закрыли выставку. Ее автор осудил нападение России. 27 марта 2022 .
Творчасць Асноўныя работы: «Пагоня» (2018), «Зямля пад белымі крыламі» (2016), «На Маскву» (2013), «Эшалон» (2014), «Без каментарыяў» (2007).
Выстаўкі 1991 — міжнародны сімпозіум «Белая вежа-91», прэмія Польскага саюза мастакоў. 1992 — галерэя AL-Kaunas, Літва 1992 — галерэя AL-Palanga, Літва 1993 — галерэя Беларускага саюза мастакоў, Гродна, Беларусь 1993 — Саюз мастакоў Арагона ў галерэі «Goya», Сарагоса, Іспанія 1993 — муніцыпальная галерэя, Утэба, Іспанія 1993 — галерэя «Barbasan», Сарагоса, Іспанія 1994 — Альтэрнатыўны тэатр, Мінск, Беларусь 1995 — галерэя «У Майстра», Гродна, Беларусь 1996 — галерэя сучаснага мастацтва «Жильбел», Мінск, Беларусь 1997 — II Міжнародны сімпозіум Марка Шагала, Віцебск, Беларусь 1997 — II Міжнародная біенале «Диалоги», Манеж, Санкт-Пецярбург, Расія 1997 — галерэя «У Майстра», Гродна, Беларусь 1998 — Экспа-98, Масква, Расія 1998 — міжнародны пленэр «Berkshire», Нью-Ёрк, ЗША 1999 — 2-гі міжнародны сімпозіум «Sulecin», Польшча 1999 — галерэя «У Майстра», Гродна, Беларусь 1999 — галерэя Беларускага саюза мастакоў, Гродна, Беларусь 2000 — Музей сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь 2000 — галерэя «Amatininkaj», Вільнюс, Літва 2000 — галерэя «Anixis», Бадэн, Швейцарыя 2000 — галерэя «art felchlin», Цюрых, Швейцарыя 2000 — галерэя «Мастацтва», Мінск, Беларусь 2000 — галерэя «Anixis», Бадэн, Швейцарыя 2002 — галерэя «У Майстра», Гродна, Беларусь 2002 — галерэя «Мастацтва», Мінск, Беларусь 2002 — салон «Авторский дизайн» Масква, Расія 2003 — муніцыпальны музей, Лімож, Францыя 2004 — муніцыпальны музей, Лімож, Францыя 2004 — палац «Ossolineum», Уроцлаў, Польшча 2004 — галерэя «Paradis», Масква, Расія 2005 — галерэя «Мастацтва», Мінск, Беларусь 2005 — «Espace Pierre Cardin», Парыж 2006 — Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Мінск, Беларусь 2006 — гродзенская выставачная зала, Гродна, Беларусь 2006 — галерэя «Anixis», Бадэн, Швейцарыя 2006 — галерэя «У Майстра», Гродна, Беларусь 2006 — культурны цэнтр Babel, Утрэхт, Нідэрланды 2006 — галерэя «Covalenco», Гелдроп, Нідэрланды 2007 — міжнародны пленэр, Гродна, Беларусь 2007 — АРТ- Манеж, Масква, Расія 2007 — галерэя «Мастацтва», Мінск, Беларусь 2008 — Міжнародны фестываль «Традиции и современность», Манеж, Масква, Расія 2008 — мастацкая галерэя, Полацк, Беларусь 2008 — міжнародны пленэр, Зельва, Польшча 2008 — міжнародны пленэр, Дадай, Польшча 2008 — міжнародны пленэр, Гродна, Беларусь 2009 — міжнародны пленэр, Зельва, Польшча 2009 — міжнародны пленэр, Дадай, Польшча 2009 — беларускі павільён Венецыянскай біенале, БЕЛэкспа, Мінск, Беларусь 2009 — карцінная галерэя, Полацк, Беларусь 2009 — Art-Kyiv contemporary, Кіеў, Украіна 2009 — фестываль сучаснага мастацтва «ДАХ», Мінск, Беларусь 2009 — Стары замак, Гродна, Беларусь 2009 — галерэя «Сады Победы», Адэса, Украіна 2010 — «Прогулки одинокого мечтателя», ЦДХ, Масква, Расія 2010 — галерэя «Крыга», Гродна, Беларусь 2010 — пленэр Марка Ротка, Даўгаўпілс, Латвія 2010 — Art-Kyiv contemporary, Арсенал, Кіеў, Украіна 2010 — галерэя «Agart» Беласток, Польшча 2011 — галерэя «Wystawa» Варшава, Польшча 2011 — Галерэя Ў Мінск, Беларусь 2012 — гродзенская выставачная зала, Гродна, Беларусь 2012 — De Twee Pauwen gallery, Гаага, Нідэрланды 2012 — галерэя Польскага саюза мастакоў. Варшава, Польшча 2012 — галерэя «Крыга», Гродна, Беларусь 2012 — галерэя «Сады Победы», Адэса, Украіна 2012 — галерэя Шаўляйскага ўніверсітэта, Шаўляй, Літва 2012 — Roth hause, Крайцлінген, Швейцарыя 2012 — 1-ая Трыенале, Мінск, Беларусь 2012 — 3-я Біенале, Палац мастацтва, Мінск, Беларусь 2012 — Апакаліпсіс, галерэя «Універсітэт культуры», Мінск, Беларусь 2013 — Art Palm Beach 2013, Фларыда, ЗША 2013 — галерэя Агарт, Беласток, Польшча 2013 — галерэя «Небо», Кіеў, Украіна 2013 — Art-Southampton, Нью-Ёрк, ЗША 2013 — Музей сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь 2014 — Roth Hause, Крайцлінген, Швейцарыя 2014 — Bel-Expo, Мінск, Беларусь 2014 — Art-Zabor project, Брэст, Беларусь 2014 — Art-Zabor project, Парыж, Францыя 2015 — Casting-2, Сарагоса, Іспанія 2020 — галерэя «Дом на Гараднічанскай» Гродна, Беларусь
Спасылкі http://sergey-grinevich.com/ https://belsat.eu/ru/news/iz-krasno-zelenogo-v-seroe-na-vystavke-8-j-region-sergeya-grinevicha/ https://www.svaboda.org/a/30468063.html
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-вітражысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя