Уладзімір Васільевіч Дубіна (, в. Віцім Клецкага раёна — ) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў паляводам у ордэна Леніна племянным заводзе «Чырвоная Зорка». У 1945 годзе ўзначаліў звяно па вырошчванні шматгадовых траў. У 1947 годзе звяно пад яго кіраўніцтвам атрымала з гектара па 5,4 цэнтнера канюшыны.

Звання Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоены ў 1949 годзе.

Узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй».

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны