Бен Цыён Гольдберг (нар. , в. Гальшаны Ашмянскага раёна — , Тэль-Авіў) — яўрэйскі журналіст, псіхолаг. Доктар псіхалогіі (1921).
Біяграфія Пісаў на ідыш і англійскай мове. Вучыўся ў ешыботах Ліды і Валожына. Браў прыватныя ўрокі. У 1907 годзе выехаў з бацькамі ў ЗША. У 1920 годзе скончыў аддзяленне псіхалогіі Калумбійскага ўніверсітэта. З 1922 года супрацоўнік, у 1924—1940 гадах рэдактар газеты «Дэр тог». Адзін са стваральнікаў таварыства «Аб’яднанне культур з мовай ідыш» (1937). Яго прасавецкія рэпартажы аб наведванні СССР (1934) выклікалі палеміку ў яўрэйскай прэсе ЗША. У час вайны — сябра Амерыканскага камітэта яўрэйскіх пісьменнікаў, мастакоў і вучоных і яўрэйскага савета па дапамозе СССР у вайне. Узначальваў Нацыянальны яўрэйскі камітэт амерыкана-савецкай дружбы. Пасля вайны жыў у Ізраілі.
Выдаў кнігі «Яўрэйская праблема ў СССР» (1961), «Падарожжа па СССР» (1966).
Літаратура Гольдберг Бен Цыён // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2015. — С. 11. Гольдберг Бен Цыён // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 139.
Катэгорыя:Сацыялісты ЗША Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Журналісты ЗША