Абу Аюб аль-Масры (; таксама вядомы як Абу Хамза аль-Мухаджыр; 1968—18 красавіка 2010) — егіпецкі баявік, другі кіраўнік Аль-Каіды ў Іраку пасля гібелі аз-Заркаві, першы лідар групоўкі «Ісламская дзяржава Ірак».
Біяграфія Па даных крыніц спецслужбаў ЗША, Масры нарадзіўся ў 1965—1966 гадах. Каля 1982 года далучыўся да групоўкі «Егіпецкі Ісламскі джыхад»«US publish picture of new al-Qaeda leader in Iraq» The Times, 15 June 2006. Лічыцца, што ён быў разам з Усама бін Ладэнам у Судане ў 1995-м, потым пераехаў у Пакістан. У 2002 годзе, пасля падрыхтоўкі ў Афганістане, паехаў у Ірак. Да таго, як змяніць забітага Заркаві, ён быў кіраўніком разведкі групоўкі ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім УсходзеConfusion swirls over Zarqawi successor, UPI, 20 June 2006«New Terror Chief?» , CNN transcripts, 15 June 2006.
На пасаду лідара іраксай ячэйкі «Аль-Каіды» быў прызначаны 12 чэрвеня 2006 годаAl-Zarqawi’s death opens new windows into al-Qaeda network , AP, 18 June 2006
У кастрычніку 2006 года іракскія спецслужбы заявілі, што Масры забіты. Тады гэтыя звесткі не пацвердзіліся. 1 мая 2007 года МУС Ірака зноў аб’явіў аб смерці тэрарыста, на гэты раз нібыта ў выніку сутыкнення паміж рознымі групоўкамі баевікоў. Пры гэтым іракскія ўлады заявілі, што ў іх распараджэнні цела Масры няма.
У лютым 2007 г. паранены ў ходзе амерыканскай спецаперацыі, а яго памочнік забіты. 9 мая 2008 года была атрымана, а затым абвергнута інфармацыя аб яго захопе пад Масулам амерыканскімі вайскоўцамі. 18 красавіка 2010 года забіты ў перастрэлцыГлаварь «Аль-Каиды» в Ираке Абу Айюб аль-Масри убит. Яго пераемнікам, трэцім лідарам іракскай ячэйкі «Аль-Каіды» ў сярэдзіне мая 2010 года стаў мараканец Абу Сулейман ан-Насір.
Катэгорыя:Удзельнікі Іракскай вайны Катэгорыя:Члены Аль-Каіды