Хамід Давуд Мухамед Халіль аз-Заві (), больш вядомы пад псеўданімамі Абу Абдулах ар-Рашыд аль-Багдадзі, Абу Хамза аль-Багдадзі і Абу Умар аль-Багдадзі (; 1959, Каралеўства Ірак — 18 красавіка 2010, Тыкрыт, Ірак) — былы кіраўнік «Дарадчага сходу маджахедаў у Іраку» — галаўной арганізацыі васьмі суніцкіх ісламісцкіх паўстанцкіх груповак (Аль-Каіда ў Іраку, Армія пераможнай абшчыны і інш.)Al-Qaeda names mystery man to succeed Zarqawi. Agence France Presse. 13 June 2006., затым эмір «Ісламскай дзяржавы Ірак» у 2006—2010 гадах. Быў забіты, калі амерыкана-іракскія сілы здзейснілі ракетны абстрэл дома, дзе хаваўся аль-Багдадзі недалёка ад горада Тыкрыт. 25 красавіка таго ж года «Ісламская дзяржава» афіцыйна пацвердзіла факт гібелі свайго лідара.

Пра мінулае Абу Умара аль-Багдадзі вядома вельмі мала. У гады праўлення Садама Хусейна ён быў брыгадным генералам паліцыі Ірака. У 2003 годзе пасля ўварвання кааліцыйных сілаў у Ірак далучыўся да іракскіх паўстанцаўReport: Al-Qaida in Iraq leader identified with photograph // International Herald Tribune .

Катэгорыя:Удзельнікі Іракскай вайны Катэгорыя:Члены Аль-Каіды