Джэмдзет-Наср () — археалагічны перыяд эпохі бронзы ў паўднёвай Месапатаміі (канец 4 — пачатак 3 тысячагоддзяў да н. э.). Назва паходзіць ад аднайменнага археалагічнага помніка на тэрыторыі Ірака.
Перыяд Джэмдзет-Наср быў вылучаны археолагамі ў 1930 г. у сувязі з находкамі найстаражытнейшых клінапісных таблетак, якія сведчылі аб вылучэнні пісьма з піктаграм. Для матэрыяльнай культуры гэтага часу таксама характэрна паліхромная і манахромная размаляваная кераміка.
Грамадства перыяду Джэмдзет-Наср ведала сацыяльную няроўнасць. Асноўнымі заняткамі з'яўляліся сельская гаспадарка і рамяство. Гандлёвыя сувязі па-за межамі Месапатаміі былі пакуль абмежаваны.
Спасылкі Jemdet Nasr Period Jemdet Nasr, ancient: Niru (?) Uruk-Jemdet Nasr (3500-2900 BC)
Катэгорыя:Шумер Катэгорыя:Бронзавы век Катэгорыя:Археалогія ў Іраку