Спіс загінуўшых падчас пратэстаў у Беларусі — пералік загінуўшых і памерлых пры нявысветленых абставінах падчас акцый пратэсту ў Беларусі (2020) напярэдадні, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Пры гэтым рэжым Лукашэнкі ні разу не прызнаў, што людзі загінулі ад дзеянняў яго сілавых структур.

Спіс № Імя, прозвішча Пра асобу Дата смерці Акалічнасці смерці1Аляксандр Тарайкоўскі 34 гады, загінуў на месцы ад стрэлу з боку сілавікоў 10 жніўня 2020 Загінуў каля 23:00 побач станцыі метро «Пушкінская» ў Мінску. Ішоў у бок сілавікоў, падняўшы рукі ўгору, побач праляцела святлошумавая граната, але не зачапіла яго. Праз яшчэ два метры наперад, зноў стрэлілі з боку сілавікоў, ад гэтага траплення ён загінуў на месцы. Па першай рэжымавай версіі, спрабаваў кінуць выбуховае прыстасаванне ў сілавікоў і яно выбухнула ў яго руках.2Аляксандр Віхор 25 гадоў, памёр у шпіталі пасля збіцця сілавікамі ў аўтазаку 12 жніўня 2020 Быў затрыманы ў Гомелі ў дзень выбараў 9 жніўня, калі ішоў на спатканне з дзяўчынай. Пасля збіцця ў аўтазаку яму стала блага. Хлопца адвезлі ў псіхіятрычную бальніцу, дзе яго адмовіліся прымаць. Адтуль у стане клінічнай смерці даставілі ў шпіталь, дзе ён неўзабаве памёр. 13 жніўня, са слоў сястры памерлага Вольгі, следчы паведаміў сям’і, што Аляксандр памёр ад перадазіроўкі. Сваякі не пагадзіліся з такой заявай, бо Аляксандр нават не курыў. У заключэнні аб смерці, якое аддалі 15 жніўня, напісана «прычына смерці высвятляецца».3Канстанцін Шышмакоў 29 гадоў, знойдзены павешаным 18 жніўня 2020 15 жніўня знік на шляху дадому, калі вяртаўся з працы. Быў членам выбарчай камісіі і адмовіўся падпісваць выніковы пратакол з укінутымі, паводле яго слоў, 500 бюлетэнямі за Аляксандра Лукашэнку. 18 жніўня яго цела выявілі ў лесе ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласціПропавшего директора музея из Волковыска, который отказался подписывать протокол голосования на выборах, нашли мертвым.4Генадзь Шутаў44 гады, памёр у шпіталі пасля стрэлу ў галаву сілавіка ў цывільным19 жніўня 202011 жніўня ў Брэсце атрымаў стрэл у галаву ад сілавіка ў цывільным. Паранены быў дастаўлены ў ваенны шпіталь у Мінск, але кулявая рана пашкодзіла мозг непапраўна. Памёр 19 жніўня. У лютым 2021 года высвятлілася, што ў патыліцу Шутаву стрэліў вайсковец 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, капітан Раман Гаўрылаў, які быў у цывільным і меў пры сабе пісталет Макарава.5Мікіта Крыўцоў 28 год, знойдзены павешаным 22 жніўня 2020 Знік па дарозе на працу 12 жніўня. Раней ён удзельнічаў у мірнай акцыі пратэсту ў Маладзечне. 22 жніўня быў знойдзены павешаным у Мінску. Паводле версіі следства, ён скончыў жыццё самагубствам, аднак некаторыя з блізкіх не паверылі ў гэтую версіюСлезы на глазах Молодечненских фанатов — они не верят, что Никита Кривцов покончил с собой .6Аляксандр Будніцкі 53 гады, знойдзены мёртвым 1 верасня 2020 Знік 11 жніўня ў Мінску. Знойдзены мёртвым 1 верасня (як мяркуецца, у парку каля ўнівермага «Рыга»), дзе праходзілі сутыкненні пратэстуючых з сілавікамі. Па папярэдняй версіі, памёр ад сардэчнага прыступу.7Раман Бандарэнка 31 год, памёр у рэанімацыі пасля збіцця людзьмі ў цывільным з маскамі на тварах 12 лістапада 2020 Калі Раман падыйшоў на мурала ў Мінску на «Плошчы Перамен», на яго каля 22.00 напалі невядомыя, якія яго моцна збілі і даставілі ў Паступіў у рэанімацыйнае аддзяленне мінскай БХМП 12 лістапада ў 00.05 з вялікім ацёкам мозга, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ушыбамі, драпінамі, дзе неўзабаве памёр.8Вітольд Ашурак 50 год, памёр у Шклоўскай калоніі ПК № 17 21 мая 2021 Ашурка судзілі па двух артыкулах: 364 «Гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў» і 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У адным з апошніх лістоў Ашурак заявіў, што турэмнае начальства прымусіла яго і іншых палітычных зняволеных насіць жоўтую бірку, каб вылучацца сярод вязняў. 21 мая 2021 года памёр у Шклоўскай калоніі ПК № 17.9Дзмітрый Стахоўскі18 гадоў, самагубства25 мая 2021Стахоўскі праходзіў па крымінальнай справе за ўдзел у «масавых беспарадках» 9-11 жніўня 2020 года (арт. 293 КК). Пасля допыту 25 мая 2021 года юнак спрыгнуў з 16-павярховага будынка. У перадсмертнай запісцы ён усклаў віну за сваю гібель на Следчы камітэт.10Андрэй Зельцэр32 года, перастрэлка, у выніку якой загінулі 31-гадовы супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Дзмітрый «Нірвана» Федасюк і Андрэй Зельцэр28 верасня 2021Па рэжымавай версіі, 28 верасня сілавікі «адпрацоўвалі» адрасы, па якіх маглі знаходзіцца людзі, «дачынныя тэрарыстычнай дзейнасці». Жыхар адной з кватэр адмовіўся адкрыць дзверы невядомым, заблакіраваўся ўнутры разам з жонкай. Пры гэтым абодва бакі рабілі відэаздымку. Пасля ўварвання ў кватэру сілавікоў, мужчына стрэліў з паляўнічай стрэльбы ў іх бок. У выніку аднаму з іх прычынены пашкоджанні, ад якіх ён памёр у бальніцы. Агнём у адказ мужчына забіты.11Андрэй Паднябенны36 гадоў, быў задушаны ў Магілеўскай ПК № 153 верасня 2025Пра смерць тала вядома з допісу ў сацсетках, які пакінула ягоная маці Валянціна Паднябенная. Паводле апублікаванай ёй інфармацыі, сын памёр сёлета 3 верасня. Неафіцыйнай версіяй смерці з’яўляецца ўдушша. Афіцыйныя крыніцы ў сілавых структурах ніяк не камэнтавалі здарэньне.

Ушанаванне памяці На месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага ўзнік народны мемарыял, які ўлады рэгулярна знішчалі, а людзі аднаўлялі нанова. Увечары 12 лістапада 2020 года, пасля з’яўлення навіны пра смерць Рамана Бандарэнкі, на Плошчы Перамен узнік народны мемарыял, які быў знішчаны ўладамі 15 лістапада. 20 лістапада 2020 года ў Кіеве насупраць будынка Пасольства Беларусі ва Украіне ўсталяваны помнік ахвярам рэжыму ЛукашэнкіПод посольством Беларуси в Киеве активисты установили памятный крест жертвам режима ЛукашенкоУстановка креста в память о погибших от режимом Лукашенко напротив посольства в Киеве.

Рэакцыя 17 верасня 2020 года Еўрапейскі парламент у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасцю дэпутатаў, заклікаў да правядзення «незалежнага і эфектыўнага расследавання» звязаных з пратэстамі смерцяў Аляксандра Тарайкоўскага, Аляксандра Віхора, Арцёма Парукава, Генадзя Шутава і Канстанціна Шышмакова.

26 лістапада 2020 года Еўрапейскі парламент у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасцю дэпутатаў, заклікаў да «хуткага, дбайнага, бесстаронняга і незалежнага расследавання» забойстваў падчас пратэстаў у Беларусі.

Гл. таксама Пратэсты ў Беларусі (2020)

Крыніцы

__NOTOC__

Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)

Катэгорыя:Спісы:Беларусь