Ордэн Працоўнай Славы — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь, заснаваная ў 2015 годзе.

Гісторыя Ордэн Працоўнай Славы — пераемнік аднайменнага ордэна часоў СССР, але ў адрозненне ад апошняга, не мае ступеняў. Колеры стужкі беларускага ордэна ўяўляюць сабой спалучэнне колераў стужак двух савецкіх узнагарод — ордэна Працоўнай Славы (чырвоная і жоўтая палоскі) і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга (сіняя і блакітная палоскі).

Ордэн трапіў у пералік беларускіх дзяржаўных узнагарод у 2014 годзе і быў афіцыйна заснаваны Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2015 года. Апісанне ордэна зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2017 года. У абгрунтаванні да закона паведамлялася, што заснаванне ордэна дазволіць ''«больш дыферэнцыравана і адэкватна ацэньваць вынікі працоўнай дзейнасці грамадзян у розных галінах народнай гаспадаркі».

Першая партыя ордэна была выраблена ў снежні 2017 года на прадпрыемстве «Сэнс-Геральдыка» і Гомельскім вытворчым аб’яднанні «Крышталь».

Першае ўзнагароджанне адбылося 9 снежня 2020 года — ордэнам быў ганараваны Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. За некалькі дзён да гэтага Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт, які дазволіў узнагароджваць ордэнамі не толькі людзей, але і арганізацыі. Такім чынам, ордэн Працоўнай Славы стаў першай беларускай узнагародай, якая была прысуджана не асобе, а арганізацыі.

Статут Ордэнам Працоўнай Славы ўзнагароджваюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў:

за асаблівыя дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання; за выдатныя заслугі ў галіне культуры, літаратуры, мастацтва, адукацыі, медыцыны, навукова-даследчай дзейнасці і іншых галінах працоўнай дзейнасці; за самаадданую высокапрадукцыйную працу, выраб прадукцыі высокай якасці, укараненне ў вытворчасць новай тэхнікі, тэхналогіі, перадавога вопыту, асабліва каштоўныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы; за асаблівыя заслугі ў галіне дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці, ва ўмацаванні законнасці, правапарадку і абараназдольнасці краіны.

Узнагароджанне праводзіцца пры ўмове шматгадовай работы ў адпаведных сферах дзейнасці.

Ордэн Працоўнай Славы носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Воінскай Славы.

Апісанне Ордэн вырабляецца са срэбра 999.9 пробы з залачэннем таўшчынёй у 6 мікронаў; вага — каля 50 грам.

Уяўляе сабой знак, у аснове якога — круглая зубчастая разетка з металу серабрыстага колеру. У верхняй частцы ордэна размешчана выява сцяга, пакрытага чырвонай, зялёнай і белай эмаллю, з надпісам залацістага колеру «Працоўная Слава». У цэнтральнай частцы ордэна, пакрытай сіняй эмаллю, размешчаны рэльефны відарыс элементаў, якія сімвалізуюць працу людзей, занятых на транспарце, у будаўніцтве, машынабудаванні і навуцы: самалёт, новабудоўля з вежавым кранам, самазвал БелАЗ, атамнае ядро. Цэнтральная частка ордэна абрамлена выявай шасцярні, пакрытай чорнай эмаллю. Уздоўж шасцярні ўправа і ўлева разыходзяцца пшанічныя каласы ў спалучэнні з лаўровымі лістамі залацістага колеру. Унізе каласы злучаны стужкай, пакрытай белай эмаллю.

Вышыня ордэна — 46 мм, шырыня — 46 мм. Адваротны бок мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.

Ордэн пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай цёмна-сіняга колеру шырынёй 24 мм з падоўжнымі палоскамі. Пасярэдзіне стужкі знаходзіцца чырвоная палоска шырынёй 4 мм. Злева і справа ад чырвонай палоскі размешчаны па дзве палоскі жоўтага і блакітнага колеру шырынёй 3 мм кожная.

Узнагароджанні № Лаўрэат ДатаАбгрунтаванне1Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт9 снежня 2020За значны ўклад у развіццё інжынерна-тэхнічнай адукацыі, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне машынабудавання, энергетыкі, будаўніцтва і архітэктуры, укараненне новых сучасных тэхналогій, падрыхтоўку навуковых кадраў і ў сувязі са 100-годдзем з дня заснавання ўніверсітэта2Васіль Пятровіч Маркевіч 26 лютага 2021За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці краіны, развіццё прамысловага комплексу рэспублікі, сельскагаспадарчай галіны і машынабудавання, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў арганізацыі і аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву, навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення3Сяргей Мікалаевіч Лютаў4Пётр Аляксандравіч Бабак 3 мая 2021За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё беларускага трактарабудавання, прамысловага комплексу рэспублікі і будаўнічай галіны, дасягненні ў сферы навукі і адукацыі, заслугі ў захаванні і папулярызацыі нацыянальнай культуры, актыўную грамадскую дзейнасць5Таццяна Мікалаеўна Жыбуль6Леанід Мікалаевіч Самусевіч7Ірына Юр’еўна Ляпарская 25 лютага 2022За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, выдатныя творчыя і спартыўныя дасягненні, заслугі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і будаўнічай галіны, сферы адукацыі, культуры і мастацтва8Святаслаў Іванавіч Вецерац 9 верасня 2022За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смеласць і рашучасць, праяўленыя пры ратаванні людзей у час пажару, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і распрацоўку інавацыйнай прадукцыі, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне судовай сістэмы, развіццё машынабудавання, нафтахімічнага комплексу, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і прамысловасці, сродкаў масавай інфармацыі, заслугі ў адукацыі, медыцыне, навуцы, культуры, мастацтве і спорце9Андрэй Леанідавіч Свірыдаў10Сцяпан Пятровіч Халько11Іван Іванавіч Патаповіч14 лістапада 2022За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў12Валянціна Міхайлаўна Раманюк13Рыгор Купрыянавіч Шпакаў14ААТ Малочны Мір10 лютага 2023За значныя дасягненні ў пераапрацоўчай прамысловасці, эфектыўную дзейнасць і выраб прадукцыі высокай якасці15Мікалай Раманавіч Пракапчук9 жніўня 2023За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні чалавека на вадзе, значны асабісты ўклад у развіццё судовай сістэмы, нафтапераапрацоўчай і хімічнай прамысловасці, сельскагаспадарчай вытворчасці, дарожнага будаўніцтва, выдатныя дасягненні ў сферах адукацыі, сацыяльнай абароны насельніцтва, гандлю, навукі і культуры16Сяргей Уладзіміравіч Яфрэменка17Іван Васільевіч Дырман 9 кастрычніка 2023За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабістыя заслугі ў сферы дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці, умацаванні правапарадку і абараназдольнасці дзяржавы

Спасылкі Ордэн Працоўнай Славы на Афіцыйным інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь . Ордэн Працоўнай Славы на сайце «Дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь» .

Працоўнай Славы Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе Катэгорыя:2015 год у Беларусі