Юрый Віктаравіч Стулаў (нар. ) — беларускі мовазнаўца, педагог. Кандыдат філалагічных навук.

Біяграфічныя звесткі Выпускнік МДЛУ. Ён застаўся пасля вучобы працаваць на кафедры граматыкі і гісторыі англійскай мовы. У 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму творчасці сучаснага афраамерыканскага пісьменніка .

Сфера навуковых інтарэсаў: сучасная афраамерыканская літаратура. Атрымліваў амерыканскія гранты і стажыроўкі ў ЗШАra-studies.com

З 1990 па 1994 быў прарэктарам па навучальнай працы. Сышоў з пасады, бо «жыцця асабістага практычна ніякага не было, на навуку часу не хапала». Пазней ён узначаліў кафедру замежнай літаратуры.

Калі ў верасні 2020 года ў час пратэстаў у Беларусі студэнтаў пачалі затрымліваць, выступаў з рэзкай крытыкай кіраўніцтва ўніверсітэтаnashaniva.by. Далучыўся да Каардынацыйнай радыnn.by. Улетку 2021 года сышоў з універсітэтаnn.by.

Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Члены Каардынацыйнай рады