Boeing B-29 Superfortress () — амерыканскі стратэгічны бамбардзіроўшчык. Распрацаваны напачатку 1940-х гадоў. Выкарыстоўваўся ў час Другой Сусветнай вайны для бамбардзіроўкі Японіі. Самалётамі B-29 былі скінутыя атамныя бомбы на гарады Хірасіма і Нагасакі. Таксама выкарыстоўваліся ў час Карэйскай вайны.

Характарыстыкі Экіпаж — 11 чалавек Даўжыня — 30,18 м Размах крылаў — 43,05 м Найбольшая ўзлётная маса — 62500 кг Найбольшая хуткасць — 576 км/гадз. Найбольшая вышыня палёту — 11150 м Далёкасць палёту з поўнай нагрузкай — 3140 км

Бомбавая нагрузка — 9072 кг Абарончае ўзбраенне — 20-мм пушка і 10 12,7-мм кулямётаў

Спасылкі

Катэгорыя:Самалёты ЗША Катэгорыя:Самалёты Boeing Катэгорыя:Бамбардзіроўшчыкі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Самалёты Карэйскай вайны