Мары́ Мадле́н дэ Лафае́т, графіня дэ Лафает (;  — , ) — французская пісьменніца.

Біяграфія Зацікавілася літаратурай у юнацтве, наведвала найбольш значныя літаратурныя салёны таго часу — салён мадам дэ Рамбуе і салён мадам дэ Скюдэры, а ў сталым узросце заснавала свой уласны салён. Блізка сябравала з Ларашфуко, які пазнаёміў яе з самымі выбітнымі літаратарамі той эпохі.

Першым надрукаваным творам была псіхалагічная навела «Прынцэса дэ Манпансье» (La Princesse de Montpensier, 1662), выдадзеная ананімна. Наступным выйшаў «маўрытанскі» раман «Заіда» (Zaïde, 1669—1671) за подпісам Жана Рэно дэ Сегрэ. Самы знакаміты твор Лафает — раман «Прынцэса Клеўская» () — быў надрукаваны ў 1678, зноў ананімна. Лічыцца, што гэты раман папярэднічае еўрапейскаму псіхалагічнаму раману. Астатнія творы мадам дэ Лафает былі надрукаваны пасля яе смерці.

Спасылкі

Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі XVII стагоддзя Катэгорыя:Пісьменніцы XVII стагоддзя Катэгорыя:Пісьменніцы Францыі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта