Плёсы (, ) — вёска ў Пакалюбіцкім сельсавеце Гомельскага раёна.

Геаграфія Размешчана на рацэ Сож, недалёк на ўсход ад горада Гомеля. Непадалёк знаходзяцца шэраг помнікаў археалогіі. Побач з вёскай размешчанныя дачныя кааператывы.

Транспартныя сувязі па аўтадарогах на Старую Валатаву (асфальтаваная) і ў бок 21-га мікрараёна г. Гомеля. За 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі размешчана чыгуначны прыпыначны пункт Плёсы.

Гісторыя

Вядома з карты 1838 года як невялікая вёска паблізу Гомеля.

Насельніцтва

1864 год — 9 двароў. 1897 год — 10 двароў, 128 жыхароў (паводле перапісу). 1909 год — 17 двароў. 1926 год — 30 двароў, 148 жыхароў. 1959 год — 120 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 24 гаспадаркі, 46 жыхароў. 2009 год — 34 жыхары 2009 год — 35 жыхароў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пакалюбіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гомельскага раёна