Міхаіл Рыгоравіч Солапаў (, с. Пакроўскае, Цярбунскі раён, Ліпецкая вобласць, РСФСР) — беларускі баяніст, педагог, дзеяч самадзейнага мастацтва. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1963), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992), прафесар (1993).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і музыкантаў-самавукаў: маці — пеўчая царкоўнага хору — іграла на ўсіх відах гарамонікаў, бацька валодаў трыма відамі гарамонікаў, працаваў шахцёрам, падзарабляў гарманістам на вяселляхУмер музыкальный деятель Михаил Солопов .
У 17 гадоў ён стаў ваеннаслужачым запаснога казацкага кавалерыйскага палка, пазней — курсантам Тамбоўскага кавалерыйскага вучылішча, па заканчэнні якога ў званні малодшага лейтэнанта адпраўлены на фронт. Камандаваў узводам танкавай разведкі, быў цяжка паранены.
Скончыў у 1955 годзе Маскоўскі музычна-педагічны інстытут імя Гнесіных. Пасля дэмабілізацыі ў Беларусі, з 1948 года ў Брэсце. Скончыў Брэсцкае музычнае вучылішча, а ў 1951 годзе быў прызначаны яго дырэктарам. Выкладчык музычных навучальных устаноў, арганізатар калектываў мастацкай самадзейнасці, у т.л. сімфанічнага аркестра пры музычным вучылішчы (1950—1967), хору настаўнікаў (кіраўнік у 1961—1963 гадах) і інш.; у 1967—1970 гадах дырэктар Раснянскай дзіцячай музычнай школы Камянецкага раёна. З 1966 года ў Беларускай акадэміі музыкі (у 1973—1979 загадчык кафедры).
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1975 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.
Творчасць Аўтар апрацовак і інструментовак для аркестраў і ансамбляў розных складаў, сольных п’ес, песень, рамансаў. Склаў вучэбна-педагагічны рэпертуар для баяна, акардэона, фартэпіяна, цымбалаў, у т.л. «Падручнік для класа цымбал» (1977), праграмы па класе баяна для музычнага каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі і па ўводзінах у спецыяльнасць для музычных вучылішчаў. Даследуе праблемы прафесійнага выканальніцкага мастацтва і мастацкай самадзейнасці. Складальнік кнігі «І. І. Жыновіч ва ўспамінах сучаснікаў» (1997).
Узнагароды Быў узнагароджаны трыма ордэнамі «Айчыннай вайны» I і II ступені, васямнаццаццю медалямі.
Літаратура
Спасылкі
«Няхай моладзь анёлы ахоўваюць…» // Газета «Культура», № 19 (1145) 10.05.2014 — 16.05.2014 г. Солопов Михаил Григорьевич // Праект «Память народа» Солопов Михаил Григорьевич // Сайт Асацыяцыі беларускіх баяністаў і акардыяністаў
Катэгорыя:Музыканты СССР Катэгорыя:Баяністы Беларусі Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Кавалерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Афіцэры СССР